Курсовая работа - Першабытны лад на Беларусі - файл n1.doc. Першабытны лад

Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.

Количество просмотров публикации Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі. - 436

КУРС ЛЕКЦЫЙ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

1. Перыядызацыя старажытнага перыяду гісторыі Беларусі.

2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.

3. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.

4. Ранні жалезны век на тэрыторыі Беларусі.

5. Культура першабытнага грамадства.

1. Першабытны лад – самы працяглы перыяд у гісторыі чалавецтва. Сучасныя даследчыкі прапануюць розныя варыянты перыядызацыі старажытнай гісторыі Беларусі. Найбольш пашыранымі сярод перыядызацый з’яўляюцца агульнагістарычная, археалагічная і этнічная.

агульнагістарычная археалагічная этнічная
І. Праабшчына (першабытны чалавечы статак) 100-35 тыс. гадоў назад   І. Каменны век 1. Палеаліт (старажытны каменны век) а) ніжні або ранні палеаліт (3,5 млн. гадоў назад-100 тыс. гадоў назад) б) сярэдні палеаліт або эпоха мусцье (100-35 тыс. гадоў да н.э.) в) верхні або позні палеаліт (35- 10 тыс. да н.э.) 2. Мезаліт (сярэдні каменны век: IX-V тыс. да н.э.) 3. Неаліт (новы каменны век: V – ІІІ тыс. да н.э.) І. Даіндаеўрапейскі перыяд (100 тыс. гадоў назад – ІІІ тыс. да н.э.)
ІІ. Ранняя родавая (мацярынская) абшчына 35 тыс. гадоў назад – ІІІ тыс. да н.э.  
ІІІ. Позняя родавая (бацькоўская) абшчына ІІ тыс. да н.э. – VІІІ - VІІ стст. да н.э. ІІ. Бронзавы век кан. ІІІ (ІІ) тыс. да н.э. – VІІІ - VІІ стст. да н.э. ІІ. Індаеўрапейскі перыяд (балцкі этап) кан. ІІІ (ІІ) тыс. да н.э. – ІV- V стст. н.э.
ΙV. Суседска-родавая (тэрытарыяльная) абшчына VІІІ - VІІ стст. да н.э. – V ст. н.э. ІІІ. Ранні жалезны век VІІІ - VІІ стст. да н.э. – V ст. н.э.

2. Доўгі час уся тэрыторыя нашай краіны была пакрыта суцэльным ледавіком. У такіх умовах жыць было немагчыма. Пранікнуць на Беларусь чалавек мог толькі 100 тысяч год назад, калі ледавік адступіў на поўнач і яго максімальная мяжа знаходзілася на лініі сучасных гарадоў Гродна – Орша. Аднак і ў гэты час клімат быў халодным, кароткія летнія адлігі змяняліся працяглымі зімамі. На поўдзень ад ледавіка прасціралася тундра і стэп з беднай расліннасцю. Толькі ў далінах рэк захоўваліся рэдкія пералескі з карлікавай бярозы, вербаў, кустоўя. Найбольш характэрнымі прадстаўнікамі фауны былі шарсцістыя насарогі і маманты.

Доказам таго, што чалавек пранік на Беларусь у сярэднім палеаліце служаць знаходкі прылад працы неандэртальцаў каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Падлужжа, Клеевічы. Гэта былі крэмневыя вастраканечнікі, скрэблы, ручныя рубілы.

Неандэртальцы па прапорцыях цела былі блізкія да сучаснага чалавека, але іх чарапы яшчэ захоўвалі шмат прымітыўных рыс: пакаты лоб, вялікія надброўныя валікі, скошаная ніжняя сківіца. На Беларусі неандэртальцы стаянак не заснавалі – рухаліся “ўслед за жывёлай”. Каб лепш супрацьстаяць суровым умовам існавання, яны аб’ядноўваліся ў статкі (праабшчыны), дзе ўсе члены калектыву падначальваліся аўтарытэту і моцы важака.

У верхнім палеаліце на Беларусь праніклі людзі сучаснага тыпу – краманьёнцы. Тут яны заснавалі першыя стаянкі – каля сучасных вёсак Юравічы(Калінкавіцкі раён, 26 тыс. год назад) і Бердыж (Чачэрскі раён, 23 тыс. год назад). Стаянкі размяшчаліся каля рэк і складаліся з 5-8 буданоў – жытлаў юртавай канструкцыі. Каркас буданоў рабіўся з буйных касцей мамантаў, якія звязваліся паміж сабой сухажыллямі. Зверху каркас пакрываўся шкурамі жывёл, а ўнізе для надзейнасці абкладваўся біўнямі і чарапамі маманта. Усяго на кожнай стаянцы магло жыць 20-40 чалавек.

Краманьёнцы ў верхнім палеаліце выраблялі разнастайныя крэмневыя прылады працы – кінжалы, нажы, разцы, праколкі, а таксама касцяныя – шылы, іголкі, даўбешкі.

Асноўным заняткам палеалітычнага чалавека было загоннае паляванне на мамантаў. Ужываючы для запалохвання агонь, людзі заганялі жывёлу ў яры, дзе яе потым дабівалі камянямі і дзідамі. Забітага маманта дастаўлялі на месца стаянкі. Мёрзлая зямля дазваляла захоўваць запасы мяса на працягу доўгага часу ў спецыяльных ямах-лядоўнях. Акрамя костак мамантаў на палеалітычных стаянках знойдзены таксама косткі шарсцістага насарога, дзікага каня, бурага мядзведзя, ваўка, пясца. Збіральніцтва і рыбалоўства ў палеалітычны час былі распаўсюджаны менш. Спажыванне было калектыўным, ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў.

У верхнім палеаліце, а затым у мезаліце і неаліце асноўным вытворчым калектывам была ранняя родавая абшчына. У яе склад уваходзілі сваякі, якія займалі адно паселішча і сумесна вялі гаспадарку. Тут былі дакладна размеркаваны абавязкі па полу і ўзросту паміж усімі членамі абшчыны. Гэта называецца першым падзелам працы. Мужчыны былі паляўнічымі і выраблялі прылады працы. Жанчыны займаліся збіральніцтвам, даглядалі хатні ачаг, гатавалі ежу, шылі адзенне, выхоўвалі дзяцей. Дзеці дапамагалі дарослым і пераймалі ў старых працоўныя навыкі. Вялікая роля ў жыцці абшчыны належала жанчыне. Пры заключэнні шлюбаў муж пераходзіў у род сваёй жонкі. Лічэнне сваяцтва вялося па мацярынскай лініі. Такія абшчыны называюць мацярынскімі. Сям’я ў гэты час была палігамнай (шматмужаства, шматжонства), дзеці не заўсёды ведалі свайго бацьку. Пазней зарадзіўся новы тып шлюбных адносін: парная сям’я. Аднак і тут саюз мужчыны і жанчыны не быў устойлівым. Сям’я ў гэты час яшчэ не з’яўлялася асноўнай вытворчай адзінкай. У шлюб можна было ўступаць толькі з прадстаўнікамі аднаго племені (эндагамія), разам з тым гэта не павінны былі быць прадстаўнікі аднаго роду (экзагамія). Жанчына, да прыкладу, магла выйсці замуж за прадстаўніка суседняй абшчыны.

Каля 14 тысяч гадоў таму назад з тэрыторыі Беларусі пачаў адступаць ледавік. Вымерлі маманты і шарсцістыя насарогі, асноўным аб’ектам палявання стаў паўночны алень. Да канца Х тыс. да н.э. ледавік заняў тэрыторыю сучаснага вострава Грэнландыя. Прыроднае асяроддзе паступова набывала сучасны выгляд. Тэрыторыя Беларусі пакрылася лясамі, спачатку хвойнымі, потым, па меры пацяплення, – змешанымі. У лясах пачалі вадзіцца сучасныя віды жывёлы: алені, ласі, зубры, дзікі, бабры, мядзведзі. Новую пасляледавіковую эпоху называюць мезалітам.

У мезаліце з розных бакоў адбываецца паступовае засяленне тэрыторыі Беларусі. Так, ва Усходнюю Беларусь да самага Дняпра пранікла насельніцтва з боку Рускай раўніны. Другі паток ішоў па Дняпры з поўдня. Асноўная частка гэтага насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі. Паўднёва-Заходняя Беларусь апынулася ў зоне рассялення народаў, якія перамясціліся сюды з Паўднёвай Польшчы. Чацвёрты паток распаўсюджваўся праз Польшчу і ахапіў Беларускае Панямонне. Паступова Беларусь была поўнасцю заселœена, тут сфарміравалася першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. З гэтага часу можна лічыць, што Беларусь стала айкуменай чалавецтва.

У пошуках дзічыны прадстаўнікі адной абшчыны разыходзіліся дробнымі групамі ў розныя бакі і сяліліся на новых месцах. На значнай тэрыторыі ўзнікалі паселішчы роднасных абшчын. Усе разам такія абшчыны складалі племя. Племя займала даволі вялікую тэрыторыю і абараняла яе і свае паляўнічыя ўгоддзі ад суседзяў, перашкаджала пранікненню на яго землі іншых плямёнаў. Сапляменнікі гаварылі на адной мове, карысталіся падобнымі прыладамі працы і прадметамі хатняга ўжытку. У іх былі аднолькавыя пабудовы, аднолькавае адзенне. Археолагі называюць плямёны археалагічнымі культурамі.

Сярод археалагічных культур эпохі мезаліту вылучаюцца наступныя: грэнская (Падняпроўе), днепра-дзяснінская ці сожская (Усходняе Палессе), Кунда (поўнач Беларусі), нёманская (захад Беларусі). У познім мезаліце на паўднёвы ўсход Беларусі з Украіны пранікла насельніцтва кудлаеўскай культуры. На поўднёвым захадзе Беларусі жыло насельніцтва яніславіцкай культуры.

Змены клімату паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці чалавека. Паляванне стала індывідуальным з выкарыстаннем лука і стрэл. З дапамогай гэтай новай зброі можна было паляваць на любога звера і трапляць у яго на вялікай адлегласці. Важнейшым дасягненнем мезалітычнага чалавека было прыручэнне сабакі, які дапамагаў чалавеку на паляванні. У мезаліце рэзка павялічылася роля рыбалоўства. Аб гэтым сведчыць з’яўленне першых спецыялізаваных прылад – гарпуноў, вудаў з касцянымі кручкамі, плеценых з лубяных валокнаў сетак. Па рэках і азёрах людзі перамяшчаліся на чаўнах. Важнымі заняткамі мезалітычнага чавлавека былі збіральніцтва “дароў прыроды” (ягад, грыбоў, арэхаў, дзікай садавіны) і бортніцтва (збор мёду дзікіх пчол). Як бачна, гаспадарка мезаліта была спажывецкай (прысвойваючай). Акрамя здабычы ежы ў лесе ці на вадаёме мезалітычны чалавек меў шмат іншых клопатаў: апрацоўваў скуру і шыў з яе вопратку, вырабляў зброю і хатняе начынне. Прылады працы ў мезаліце сталі састаўнымі: крамянёвае лязо ўстаўлялася ў выразаныя пазы касцяной асновы і замацоўвалася клеем.

Заключным этапам у развіцці грамадства каменнага веку з’яўляецца неаліт. У гэты час у самых спрыяльных рэгіёнах – Месапатаміі і Егіпце – людзі стварылі першыя цывілізацыі. Неалітычнае грамадства Еўропы не стварыла сваёй цывілізацыі, аднак вызначалася такімі дасягненнямі, як з’яўленне земляробства і жывёлагадоўлі, глінянага посуду, шліфаваных каменных вырабаў.

Неаліт на Беларусі пачаўся з факту з’яўлення керамікі. Неалітычны посуд рабіўся з гліны, якую размочвалі і змешвалі з валакністымі расліннымі рэшткамі, пяском, здробненымі ракавінамі. Дзякуючы дамешкам, посуд не трэскаўся пры абпале і быў моцным. Гаршкі былі вастрадоннымі, іх ляпілі з шырокіх гліняных стужак. Усе няроўнасці сценак загладжваліся касцянымі глянцавальнікамі. Перад абпалам наносіўся арнамент, які ў кожнага племені быў асаблівы.

У неаліце на аснове пляцення ўзнікла прадзенне і ткацтва. Людзі навучыліся вырабляць ніткі з валакністых раслін і воўны хатняй жывёлы. Для кручэння ніткі выкарыстоўваліся гліняныя грузікі – прасліцы, якія надзявалі на драўляную аснову – верацяно. У гэты ж час з нітак выраблялі тканіны. Быў вынайдзены просты па сваёй канструкцыі ткацкі станок.

Апрацоўка дрэва ў неаліце патрабавала вынаходніцтва новых спецыяльных інструментаў. У выніку ў гэты час з’явіліся сякеры для высечкі дрэва, цясла і долата – для таго, каб выдзеўбаць у ім пазы і адтуліны. Каб зрабіць такія прылады працы, былі патрэбны вялікія кавалкі крэменю. Такія кавалкі рэдка сустракаліся на паверхні, таму крэмень сталі здабываць шахтавым спосабам. Самымі вялікімі шахтамі на Беларусі былі Краснасельскія (у сучасным Ваўкавыскім раёне на рацэ Рось). Пры дапамозе ручной капалкі (кайла) выкопваліся ямы глыбінёй ад 6 да 8 метраў. Чалавек там выбіраў крэмень, а затым у скураных мяшках падымаў яго наверх. У неаліце людзі сталі ўжываць новыя метады апрацоўкі крэмня – навучыліся яго распілоўваць і шліфаваць.

У канцы неаліта на Беларусі з’явіліся земляробства і жывёлагадоўля, а гэта значыць пачалася неалітычная рэвалюцыя (пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі). Аднак, у поўнай меры гэты працэс завяршыўся на Беларусі толькі ў бронзавым веку ў сувязі з пранікненнем індаеўрапейцаў.

Кожная абшчына ў неаліце забяспечвала сябе ўсім неабходным для жыцця сваіх членаў: харчамі, адзеннем, зброяй, прыладамі працы. Аднак некаторыя прадметы маглі набывацца і праз абмен з іншымі плямёнамі. Так, крэмень з Краснасельскіх шахт распаўсюджваўся далёка ад месца яго здабычы. Тое ж можна заўважыць і наконт іншага прадмета гандлю – бурштыну, які трапляў на Беларусь з узбярэжжа Балтыйскага мора.

У неаліце на Беларусь працягвалі перасяляцца новыя народы. У выніку мянялася палітра археалагічных культур, якія адрозніваліся паміж сабой арнаментацыяй посуду. Тэрыторыю Усходняга Палесся ў неаліце засялялі плямёны днепра-данецкай культуры. Усход Беларусі засялялі плямёны верхнедняпроўскай культуры. У басейнах Нёмана і Верхняй Прыпяці жылі плямёны нёманскай культуры. На поўначы Беларусі жылі нарвенскія плямёны. Прыкладна ў другой чвэрці ІІІ тыс. да н.э. у Паўночную Беларусь пачало пранікаць насельніцтва з характэрным посудам, пакрытым “ямачна-грабенчатым” арнаментам (культура тыповай грабенчата-ямкавай керамікі). Прышэльцаў звязваюць са старажытным фіна-ўгорскім насельніцтвам Еўропы. У ІІІ тыс. да н.э. у крайнія заходнія раёны Беларусі з Цэнтральнай Еўропы праніклі плямёны культуры шарападобных амфар. Менавіта з пранікненнем гэтых плямён звязана крэмнездабыча шахтавым спосабам і пачатак неалітычнай рэвалюцыі.

3. Бронзавы век на Беларусі навукоўцы звязваюць з пачаткам шырокамаштабнай міграцыі прадстаўнікоў культуры шнуравой керамікі ці культуры баявых секер (індаеўрапейцаў), якая пачалася ў ІІІ тыс. да н.э. Прарадзімай арыяў (так называлі сябе некаторыя індаеўрапейскія народы) была тэрыторыя Пярэдняй Азіі. Індаеўрапейцы былі добрымі жывёлаводамі і земляробамі, таму іх культура была значна вышэйшай і больш развітай у параўнанні з культурай паляўнічых і рыбаловаў, на землі якіх яны праніклі.

Выхад індаеўрапейцаў за межы сваёй прарадзімы прывёў да змешвання іх з рознымі па сваёй культуры і мове народамі. У такіх умовах захаваць першапачатковую культуру і адзіную мову індаеўрапейцы ўжо не маглі. У Заходняй Еўропе фарміравалася супольнасць германцаў, у Цэнтральнай Еўропе – славян, а на Беларусі – балтаў.

У выніку сінтэзу на Беларусі з’явіліся новыя археалагічныя культуры, у якіх заўважаліся рысы шнуравой арнаментацыі керамікі. На поўначы Беларусі сфарміравалася паўночнабеларуская культура, на захадзе – вісла-нёманская, на ўсходзе – сярэднедняпроўская, на паўднёвым захадзе – культура шнуравой керамікі Палесся.

Паняцце “бронзавы век” для Беларусі ўмоўнае. Мясцовай сыравіны для вырабу бронзы (медзі і волава) на Беларусі не было. Усе археалагічныя знаходкі бронзавых прадметаў былі або прывазныя, або створаныя з прывазной сыравіны, якая мае паходжанне з Прыкарпацця ці Закаўказзя. У выніку гэтага бронзавыя прылады працы не змаглі выціснуць каменныя. Лічыцца, што менавіта ў бронзавым веку апрацоўка камня дасягнула сваёй дасканаласці. Так, некаторыя крэмневыя сякеры па сваёй форме дакладна паўтаралі бронзавыя.

У бронзавым веку было зроблена шмат дасягненняў: вынайдзены свідравальны станок, з’явіўся пласкадонны посуд, а гэта значыць у інтэр’еры жытла ўжо былі дашчаныя паліцы і сталы. Лічыцца, што індаеўрапейцы былі вынаходнікамі кола і колавага транспарту, патрэба ў якім узнікла ў сувязі з пачаткам міграцыі. З індаеўрапецамі звязаны найстаражытнейшыя на Беларусі курганы. Іх часам называюць “валатоўкамі”. Першыя курганы на тэрыторыі нашай краіны знойдзены каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна.

З прыходам індаеўрапейцаў на Беларусь актывізаваўся працэс пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Завяршылася неалітычная рэвалюцыя. Спачатку пад пасевы займалі ўчасткі ў поймах рэк. Глебу рыхлілі драўлянымі і рагавымі матыкамі (матычнае земляробства). Паколькі большая частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта лясамі, то адчуваўся недахоп у свабодных землях. У выніку ў бронзавым веку пачалі выпальваць і высякаць лясы – узнікла падсечна-агнявоеці ляднае земляробства. Для таго, каб падрыхтаваць дзялянку (ляду) пад сяўбу, высякалі лес, давалі ссечаным дрэвам высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел угнойваў верхні слой глебы, а агонь знішчаў пустазелле. Для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалі барану-сукаватку. Насельніцтва бронзавага веку гадавала коз, авечак, кароў, коней і свіней. Пільнаваць статак чалавеку дапамагаў сабака.

Жывёлагадоўля і земляробства вылучылі на першы план працу мужчыны. Мужчына пасвіў і ахоўваў статак, высякаў лясы і апрацоўваў зямлю. Мужчына стаў галоўным у абшчыне. Цяпер пры заключэнні шлюбаў не мужчына адыходзіў у род жонкі, а жонка прыходзіла ў род свайго мужа. Такую абшчыну называюць познеродавай ці бацькоўскай. На гэтай стадыі развіцця грамадства ўзнікае маёмасная няроўнасць, рэзка пагаршаецца становішча жанчыны. Парная сям’я ў эпоху бронзавага веку канчаткова змяняецца аднашлюбнай (манагамнай). Аднак, у сувязі з тым, што прылады працы былі неэфектыўнымі, малая сям’я не магла быць асобнай гаспадарчай адзінкай. У выніку патрыярхальная сям’я заставалася вялікай, яна ўключала цэлы клан найбольш блізкіх родзічаў.

4. Заключным этапам першабытнасці на тэрыторыі Беларусі стаў ранні жалезны век, які найперш характарызаваўся з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі, вырабам з жалеза прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялі з мясцовай сыравіны – балотнай руды. Руду даставалі з балота͵ змяльчалі, сушылі. Затым старажытныя майстры рабілі глінабітныя доменныя печы. Шахту печы загружалі пластамі дравеснага вугалю і руды. У ніжняй частцы печы меліся адтуліны для ўдзімання паветра. Паветра ўдзімалі ў домніцу праз гліняныя трубкі – соплы і ў камеры гарэння стваралі тэмпературу да 1200 °С. У выніку хімічных пераўтварэнняў жалеза ў выглядзе дробных размякчаных зярнят (крыцы) асядала на дно печы. Калі печ астывала, яе разбуралі, каб узяць порыстую масу чорнага металу на далейшую апрацоўку. Такі спосаб атрымання жалеза называецца сырадутным. Дарэчы, першая домніца на тэрыторыі Беларусі знойдзена каля в. Лабеншчына Мінскага раёна. Старажытныя металургі з’яўляліся адначасова і кавалямі. Атрыманае крычнае жалеза разагравалі на кавальскім горне, а потым пракоўвалі, каб выдаліць з яго шлакі і зрабіць кавалак жалеза больш шчыльным. З жалеза выраблялі асноўныя прылады працы, зброю. Каляровыя металы ў жалезным веку пачалі выкарыстоўваць у асноўным у ювелірнай справе. На ачагах у невялікіх гліняных пасудзінах – тыглях – плавілі бронзу. У спецыяльных гліняных формачках з яе адлівалі разнастайныя ўпрыгожанні.

Асноўнымі відамі гаспадаркі ў раннім жалезным веку былі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам. Па-ранейшаму практыкавалася падсечна-агнявая сістэма, аднак прымянялася і ворыва драўляным ралам, якое часам асаджалася жалезным наральнікам. Ворыўнае земляробства звязваецца з прыходам на Беларусь славян. Першае рала на тэрыторыі нашай краіны знойдзена каля в. Капланавічы. Цяглавай сілай былі вол і конь. Вырошчвалі збожжавыя: жыта͵ пшаніцу, ячмень, авёс, проса, а таксама бабовыя культуры і розную гародніну. Ураджай збіралі сярпамі. Зерне расціралі на муку ў каменных зерняцёрках. Ежу гатавалі на адкрытых ачагах. Печы з’явіліся толькі ў канцы ранняга жалезнага веку. У жывёлагадоўлі найбольшае значэнне мела развядзенне буйной рагатай жывёлы і свіней.

Амаль усё неабходнае для жыцця людзі выраблялі на месцы самі. Такую гаспадарку называюць натуральнай. Разам з тым развіваўся і міжплемянны абмен. На тэрыторыю Беларусі прывозілі бронзу, бурштын, шкляныя каралі (з антычных гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я). Жалезным векам датуюцца знойдзеныя на Беларусі грэчаскія і рымскія манеты. У абмен на прывазное багацце жыхары Беларусі прапанавалі футры, мёд, воск, збожжа і рабоў.

Большую частку нашай краіны ў жалезным веку засялялі балты, аб чым сведчаць даныя гідранімікі (Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Ула, Эса). У паўночных раёнах сучаснай Віцебскай вобласці на некаторых гарадзішчах сумесна з балтамі жылі фіна-угры (гідронім Дзвіна). Напрыканцы жалезнага веку з паўднёвага захаду пачалася славянская міграцыя (гідронімы Стыр, Стубла, Сваратоўка, Рубча).

Вучоныя вызначылі некалькі археалагічных культур ранняга жалезнага веку. Падзвінне засялялі плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры. Некаторыя гісторыкі лічаць магчымым звязаць днепра-дзвінцаў з андрафагамі, пра якіх пісаў Герадот. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. Яе посуд адрознівае знешняя паверхня, пакрытая хаатычна нанесенай штрыхоўкай, што была зроблена пучком травы ці саломы. Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі добра даследавана каля в. Малышкі (Мінская вобласць). Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе з VIІ па ІІІ стст. да н.э. было заселœена мілаградскімі плямёнамі. Частка гісторыкаў звязвае гэтае насельніцтва з герадотавымі неўрамі. Без сумнення, усе пералічаныя плямёны з’яўляліся балцкімі. Найбольш даследаваны помнік дадзенай археалагічнай культуры – в. Мілаград Рэчыцкага раёна.

У канцы І тыс. да н.э. на месцы знаходжання мілаградцаў сфарміравалася балта-славянская зарубінецкая культура. У Беларусі найбольш даследаваны комплекс помнікаў знаходзіцца каля в. Чаплін (Гомельская вобласць). Зарубінцы падтрымлівалі сувязь з кельтамі, скіфамі. З грэчаскіх гарадоў Прычарнамор’я да іх траплялі гліняныя амфары і шкляныя пацеркі. Для мілаградцаў і зарубінцаў характэрна будаўніцтва аднапакаёвага жылля. Насельніцтва паморскай культуры займала паўднёвы захад Беларусі. Пытанне аб этнічнай прыналежнасці паморцаў да канца не высветлена. Ёсць меркаванні, што гэтая культура магла быць славянскай. У канцы ранняга жалезнага века (ІІІ-V стст. н.э.) на паўднёвым усходзе Беларусі пражывала насельніцтва кіеўскай археалагічнай культуры. Паселішчы гэтай культуры (пераважна селішчы!) адносяцца да рымскага часу. Найбольш даследаваным з’яўляецца селішча каля в. Адаменка (Магілёўская вобласць). Тут знойдзена больш усяго лунніц, медная манета Геты, якая трапіла з Балгарыі, рэшткі рымскай керамікі, пакрытай лакам. Каля в. Тайманава выяўлены грунтавы могільнік. Многія вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі.

Развіццё прадукцыйных сіл у жалезным веку непазбежна вяло да росту колькасці прадуктаў, здабываемых асобным вытворчым калектывам. Цяпер не ўсе прадукты, што здабываліся, ішлі ў ежу. З’явіліся лішкі, што ў гістарычнай навуцы атрымала назву “прыбавачны прадукт”. Яго можна было выкарыстоўваць для абмену або накаплення.

З ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў і плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтай рабаўніцтва. Дзеля абароны свайго жыцця і маёмасці людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, умацоўваючы свае паселішчы равамі з землянымі валамі. Так узніклі ўмацаваныя гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішчаў амаль на працягу ўсёй эпохі жалеза. Зноў жа ў сувязі з пачаткам войнаў у пачатку нашай эры пачалі ўтварацца саюзы плямён.

Асноўнай вытворчай адзінкай ранняга жалезнага веку стала малая сям’я. Паколькі знікла неабходнасць працаваць родавым калектывам, то многія сем’і пачалі выходзіць з абшчыны і перасяляліся на новае месца да новых калектываў. А гэта азначала, што на змену родавай абшчыне паступова прыйшла суседска-родавая ці тэрытарыяльная абшчына. Кіраўніцтва абшчынай знаходзілася ў руках патрыярхальнай знаці. Яна выкарыстоўвала сваё прывеліяванае становішча ў грамадстве і хутка багацела. У сувязі з пачаткам войнаў пачало фарміравацца патрыярхальнае рабства.

5. Жыццё першабытных людзей праходзіла ў жорсткай барацьбе за існаванне. Чалавеку не хапала ведаў, каб зразумець і растлумачыць навакольны свет. Многія з’явы і падзеі ўспрымаліся ім у фантастычным выглядзе, вельмі далёкім ад рэчаіснасці. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў такіх ранніх відах рэлігійных уяўленняў, як татэмізм, фетышызм, анімізм і магія.

Татэмізм –сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей і так званым “татэмам” – пэўным відам жывёл. Татэмізм пазней адлюстраваўся ў некаторых міфах, казках, абрадах беларусаў, напрыклад у абрадзе пераапранання ў казу ці мядзведзя ў час калядавання.

Фетышызм – культ неадушаўлённых прадметаў, надзелœеных звышнатуральнымі ўласцівасцямі. Фетышызм пазней стаў адным з элементаў сусветных рэлігій. У хрысціян, напрыклад, ён знайшоў адлюстраванне ў веры ў звышнатуральныя ўласцівасці крыжа.

Анімізм – вера ў існаванне душ і духаў. Найбольш пашыранымі ўяўленнямі анімізму былі духі прыроды (палявік, вадзянік, лясун) і хатнія духі (дамавік, кутнік).

Магія – вера ў здольнасць чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды.

Першабытныя людзі, каб прыцягнуць на свой бок сілы прыроды, выконвалі розныя абрады. Так, на ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства ўзнік культ агню. З пераходам да вытворчай гаспадаркі на першае месца ў земляробаў выходзіць культ сонца, у жывёлаводаў – культ каня і іншай хатняй жывёлы. На стадыі распаду родавага ладу найбольш пашыранымі з культаў першабытных людзей быў культ продкаў, які быў звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду. У гэтым кульце знайшлі адлюстраванне і татэмічныя ўяўленні першабытных людзей, калі ўшаноўваліся татэмы, якія лічыліся першапродкамі чалавека.

Важнае месца ў жыцці першабытных людзей займаў пахавальны абрад, які быў звязаны з верай чалавека ў замагільнае жыццё і страхам перад смерцю. На Беларусі існавалі два асноўныя віды пахавання памерлых. Першы – трупапалажэнне (інгумацыя), калі цела змяшчалася ў неглыбокую яму, закопвалася ў грунт. Другі – трупаспаленне (крэмацыя), калі цела спальвалі на агні, які лічыўся свяшчэннай сілай. На магіле памерлага часам наладжвалася трызна – урачысты абрад у выглядзе гульні ці спаборніцтва.

Разам са з’яўленнем рэлігійных уяўленняў чалавека ўзнікла і першабытнае мастацтва. Некаторыя вучоныя лічаць, што мастацтва ўзнікла з магічных абрадаў, якія былі звязаны найперш з паляваннем. Так, мужчыны перад паляваннем на зямлі малявалі выяву жывёлы, якую хацелі забіць, цэліліся ў яе і выконвалі вакол малюнка рытуальны танец, імітуючы ў ім рухі паляўнічага. Усе гэтыя дзеянні, на думку першабытных людзей, павінны былі забяспечыць ім удалае паляванне. Так ці інакш у помніках мастацтва адлюстроўваліся старажытныя ўяўленні людзей аб навакольным асяроддзі.

Самыя раннія помнікі мастацтва ўзніклі яшчэ ў палеаліце. Шырока вядомыя на многіх палеалітычных стаянках Еўропы вырабленыя з косці фігуркі жанчын – палеалітычныя Венеры. Адна такая змайстраваная з біўня маманта статуэтка знойдзена непадалёку ад тэрыторыі Беларусі на стаянцы Елісеевічы ў Бранскай вобласці. Статуэтка жанчыны – гэта выява мацярынскіх продкаў, сімвал адзінства і кроўнай сувязі членаў рода. Старажытныя жыхары тых жа Елісеевіч у магічных мэтах выкарыстоўвалі так званыя чурынгі – пласціны з біўняў маманта͵ аздобленыя геаметрычным арнаментам. На жаль, у самой Беларусі палеалітычнае мастацтва прадстаўлена слаба. У Юравічах знойдзена пласціна з біўня маманта͵ на якой каменным разцом нанесены арнамент, які нагадвае рыбную луску. На мезалітычных стаянках Беларусі амаль не маецца знаходак з камня і косці. Толькі пад Смаргонню знойдзены масіўны выраб з рогу, пакрыты нарэзкавым і кропкавым узорам.

У неалітычную эпоху змест мастацтва становіцца больш шырэйшы, а формы больш разнастайныя. Мяркуючы па касцяных фігурках, у эпоху неаліта ўшаноўваліся лось, качка, чапля, змяя. У неаліце пашыраюцца выявы антрапаморфных істот. Такая выява знойдзена на адной пасудзіне з паселішча Юравічы – кампазіцыя “мужчына з качкай”. Майстэрства старажытных скульптараў выявілася ў антрапаморфных выявах з Асаўца (драўляны і касцяны ідалы). Калі ў мастацтве палеаліту антрапаморфныя выявы прысвечаны пераважна жанчынам, то ў неаліце сустракаюцца толькі мужчынскія выявы.

Важным элементам першабытнага мастацтва з’яўляецца арнаментацыя посуду – адбіткі грабенчатага і лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі. З распаўсюджаннем земляробства і жывёлагадоўлі ўзнікла сонечная сімволіка – так званыя салярныя знакі (круг, крыж, зорка).

Значную ўвагу першабытныя людзі ўдзялялі аздабленню сваёй вопраткі і цела. Для гэтага служылі каралі-падвескі з зубоў жывёл, касцяныя пласцінкі, трубачкі, хрыбеты рыб. Асабліва звяртаюць увагу бурштынавыя ўпрыгожанні, якія на Беларусі пачалі распаўсюджвацца з канца неаліту. Новым крокам у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве быў выраб упрыгожанняў з медзі і бронзы. Сярод іх трэба назваць шыйныя грыўні, фібулы (шпількі). Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі-лунніцы, якія нагадвалі сярпок Месяца. Найбольшую колькасць такіх упрыгожанняў археолагі знайшлі каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне. З музычных інструментаў вядомы свістулькі з птушыных костак, казіныя ражкі, бубны. На паасобных гарадзішчах Беларусі знойдзены гліняныя прасліцы, пакрытыя знакамі, якія не адносяцца да арнаментаў. Магчыма, у дадзеным выпадку прадстаўлены нейкія зачаткавыя формы пісьма.

Такім чынам, мастацтва ўзнікла ў глыбокай старажытнасці, адначасова з рэлігійнымі ўяўленнямі. У такім выпадку гісторыкі гавораць аб сінкрэтычнасці першабытнай культуры.

referatwork.ru

Першабытны лад на Беларусі - Курсовая работа - Першабытны лад на Беларусі

Курсовая работа - Першабытны лад на Беларусіскачать (101 kb.)Доступные файлы (1):

n1.doc

Першабытны лад на Беларусі.1.Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі.
      • Заняткі і прылады старажытных людзей у каменным веку.
  • Жыццё ва ўмовах ледавіка.
2. Бронзавы век.
  • Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі
  • Рассяленне індаеўрапейскіх плямён на тэрыторыі Беларусі.
3. Жалезны век.
  • Плаўка і апрацоўка жалеза
  • Сацыяльна – эканамічнае развіццё плямён
  • Зараджэнне вераванняў і ўзнікненне мастацтва.

1.Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі.Узнiкненне чалавечага грамадства - надзвычай доўгi i скла­даны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якiя атрыма­ны на аснове апошнiх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзi з'явiлiся на Зямлi каля 2,6 млн. гадоў таму. Прыблiзна мiльён гадоў таму людзi пpaнік­лi ў Мiжземнамор'е.

Каменны век - самы працяглы пе­рыяд, бо на яга долю прыпадае 99% усёй гісторыі чалавецтва. Тым не менш гэта самы сцiплы на iнфармацыю перыяд, ба асвятляць яга даводзiцца выключна па даных археалогii, прадстaўленых у асноўным вырабамi з каменю.

Каменны век на Беларусi пачаўся, на думку большасцi даследчыкаў, у раннім палеалiце (палеалiт - стара­жытны каменны век), якi датуецца 100 - 35 тысячамi гадоў таму. Ад гэтай пары на Беларусi дайшлi да нас толькi адзiнкавыя знаходкi, груба абабi­тыя прылады працы. Больш поўна пpадстаўлены наступны перыяд стара­жытнакаменнага веку - познi палеалiт.

Тагачасных людзей называюць краманьёнцамі, па назве пячоры Кра-Маньён у Францыi, дзе былі знойдзены рэшткi чалавека такога тыпу .

Яны па знешнiм выглядзе былі вельмi падобныя да су­часных. Людзi прыстасавалiся да жыцця ў вельмi халодным клiмаце, якi быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыi Бе­ларусi ледавiка. Краманьёнцы пачалi рассяляцца на поўднi Бе­ларусi.

Сярэдзіна палеаліта прыпадала на ледавіковую эпоху, калі адбывалася накалькі абледзяненняў. У гэтыя часы ўся Беларусі была пакрыта магутным ледавіком таўшчынёй каля 2 км.

Пасля ле­давiка засталiся згрувашчаннi пяску, глiны, камення. Узнавiлiся рэкi, тундравая, а потым лясная раслiннасць, адпаведна мяняўся жывёльны свет. Першыя хвалi холада пача­лi зноў змяняць усё прыродна ­геаграфiчнае асяроддзе 90 - 70 тысяч гадоў таму назад, калі наступiла новая, апошняя ледавiковая эпоха. На працягу каменнага веку адбылося некалькi наступленняў ледавiка.

Каб выжыць у надзвычай су­ровых умовах чалавеку трэба было прыстасоўвывацца да іх: уда­сканалiць вытворчасць прылад працы, навучыцца здабываць i падтрымлiваць агонь, будаваць прымiтыўныя жытлы, авалодаць спосабамi палявання на буйных статках жывёл.

З крамянёвых адшчэпаў пры дапамозе пасля­доўнага аббiвання выраблялiся прылады працы розных тыпаў: востраканечнiкi, скрэблы, рубi­лы, наканечнiкi дзiдаў (коп' яў) .

Самыя старажытныя паселiшчы людзей зной­дзены археолагамi на берагах рэк Прыпяць i Сож каля вёсак Юравiчы i Бердыж ў Чачэрскiм раёне у Гомельскай вобласцi. Яны iснавалi прыкладна 26-23 тыс. гадоў назад.

Пры раскопках Юравіцкай стаянкі ў Калінкавіцкім раёне знойдзены рэшткі 15-20 мамантаў, пераважна маладога ўзросту, першабытнага быка, дзікага каняГэта пацвярджае меркаванне вучоных аб маманце як адной з ас­ноўных жывёл, на якую палявалi старажытныя людзi.

На стаянцы Бердыж меліся рэшткі двух ці трох жытлаў, выяўлены 1800 костак мамантаў, рэшткі другіх жывёл 19 відаў. Тут знойдзены рэшткi вогнішча, сустракалiся востраканечнiкі, ад­шчэпы, ядрышчы з крэменю.

Скрабло, вырабленае з крамянёвай плас­цiны, выяўлена каля Свяцiлавiч на Бесядзi. Масiўная скрэбла ­падобная прылада знойдзена па­блiзу Абiдавiч на Дняпры ў Бы­xaўcкiм раёне.

У той час уся навакольная тэрыторыя бьша амаль бязлеснай, таму тагачасныя людзi выкарыстоўвалi буйныя косцi мамантаў для будаўнiцтва жылля. У сярэдзiне жылля знаходзiлася вогнiшча, абкладзенае камянямi. Зверху жыллё пакрывалася шкурамi жывёл i нагадвала будан, паглыблены ў зямлю.

Найбольш важнымi дасягненнямi першабытных людзей былi асваенне агню, а таксама вынаходнiцтва востраканечных рубячых, рэ­жучых i колючых прылад. На той тэрыторыi, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавi­ка, людзi займалiся збiральнiцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалi палкi-капалкi, вострыя камянi.

Другім галоўным заняткам было загон­нае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў i iншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнiкаў, нажоў, ся­кер, дзiдаў (коп'я). Займаліся таксама рыбалоўствам, пры гэтым выкарыстоў­валi вуду, касцяныя гарпуны, ceткi, кручкi. Старажытны ча­лавек навучыўся здабываць мёд у пчалiным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзiкiх пчол i збiраць мёд. Гэты занятак называецца бортнiцтвам.

Асаблiвасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсё у гатовым выглядзе. Taкi вiд гаспадаркi называюць спажывецкiм, або прысвой­ваючым.

Наступная эпоха у гісторыі камен­нага веку мае назву мезалiт, або ся­рэднi каменны век. Яна датуецца 9­5-м тысячагоддзямi да н.э. Клiмат у гэту пару быў цёплы i вiльготны. Ся­рэднелiпеньская i сярэднестудзеньская тэмпературы перавышалi сучасныя на 1-1,5 градуса, а колькасць гадавых ападкаў перавышала сучасную ix нор­му на 25-50 мм. Колiшняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамi i азёрамi, лесам, была заселена больш дробнымi ляснымi звярамi. Адбылося так, што маманты i iншыя буйныя жывё­лы знiклi, не змаглі выжіць у вельмі халодных умовах. Першабытныя людзi паступова сталi займацца jндывiдуальным паляваннем. І вельмі ў гэтым iм дапамагаў саба­ка - першая жывёла, якую прыручыў чалавек.Людзі пачалі пераходзiць да аселага жыцця, вынайшлi лук i драўляныя стрэлы з ка­меннымі наканечнiкамi, свiдраваныя i шлiфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалi пры рыбнай лоўлi выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкi).

Асновай гаспадаркi было зноў жа паляванне, але не толькi на лясную жывёлу, а ужо i на вадаплаўную птушку. 3аймалicя i рыбнай лоўляй з дапамогай касцяных гарпуноў i косцяў. 3бiралi дары лесу: ягады, грыбы, зёлкi.

Пачынаючы прык­ладна з V -га тыс. да н. э. зараджаюцца ганчарства i ткац­тва. Людзi пачалi вырабляць вастрадонны глiняны посуд, якi ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля (або у цэнтр вогнiш­ча), бо ў той час яшчэ не ведалi, што такое стол. Ганчары спачатку вьщягвалі гліняную стужку, а потым налеплiвалi яе ў выглядзе спiралi, загладжвалi, наносiлi арнамент i абпаль­валi гаршчок. Ткацтва развiвалася, на думку вучоных, на ба­зе вопыту пляцення рыбалоўных сетак.

Незаменным матэрыялам для выбару прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалi ў шахтах - вертыкальных калодзе­жах глыбiнёй 3-5 м, якiя знойдзены археолагамi каля па­сёлка Краснасельскi Ваукавыскага раёна .

Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылi ўжо родавымi абшчынамi, якiя аб' ядноўвалi 80-90 кроўных ро­дзiчаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноўваюцца у плямёны.

Некаторыя гiсторыкi падзяля­юць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лiчылася па мацярынскай лiнii, бо жанчына адыгрывала вызначаль­ную ролю у жыццi тагачаснага першабытнага грамадства.

Каменны век на тэрыторыi Беларусi, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э.

2. Бронзавы век.

У паўднёвых рэгiёнах Беларусi гэта эпоха пачынаецца з меднага цi, дакладней, меднакаменнага веку ­энеалiту, калi асноўныя прылады пра­цы (сякеры, цёслы, нажы) i зброя (на­канечнiкi дзiдаў i стрэл) выраблялi­ся з крэменю цi iншай пароды каме­ню, а дробныя прылады i некаторая зброя - шылы, баявыя сякеры, а так­сама ўпрыгажэннi выраблялiся ужо з медзi.

Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi пачауся на мяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н. э. i доўжыўся прыкладна да пачатку I-гa тыс. да н. э. У гэты час паяўляюцца вырабы з медзi i бронзы, якiя трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай кpaiнe не было радовiшчаў медзi i во­лава, сплаў якiх утварае бронзу.

Людзi пачалi прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлi да ix развядзення. Ве­рагодна, свіння стала першай хатняй жывёлай. Taкiм чынам, на мяжы каменнага i бронзавага вякоў 2,5 - ­1,8 тыс. гадоў да н. э. адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлi, ад збiральнiцтва да земляробства.

Пераход ад палявання і збiральнiцтва да жывёлагадоўлi i земляробства, азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркi. Пры вытворчым тыпе гаспадаркi ста­ражытныя людзi ўласнай працай здабывалi неабходныя для жыцця прадукты, якiх не iснавала ў гатовым выглядзе ў пры­родзе.

Спачатку земляробства было матычным, дзе асноўнай пры­ладай працы служыла матыка, а потым - лядна-агнявым (падсечна-агнявым), або лясным (ляда - неапрацаваная i парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Ста­ражытныя людзi высякалi сякерамi лес, карчавалi i палiлi пнi, попел выкарыстоўвалi у якасцi угнаення, зямлю апра­цоўвалi бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалi сярпы, муку атрымлiвалi на зерняцёрках. Для за­хавання зерня i малака ад разведзеных жывёл рабiлi пла­скадонны глiняны посуд.

Жывёлагадоўля i падсечна-агнявое земляробства ў брон­завым веку сталi aсноўнымі i заняткамi мужчыны. Роля муж­чынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену ма­цярынскаму роду (матрыярхату) прыйшоў бацькаўскi або патрыярхат.

Паступова пашыраюцца такiя хатнiя промыслы, як прадзенне i ткацтва. Замацоўваецца пераход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца у гатовым выглядзе ў прыродзе, да вытворчасцi. У навуцы значнасць гэтай гiстарычнай з'явы пад­крэслiваецца тэрмiнам неалiтычная рэвалюцыя» (ад на­звы «неалiт» - новы каменны век.

Пра­цягвала таксама займацца паляваннем, рыбнай лоўляй, збiральнiцтвам. Але ў гэты час узнiкаюць i пачаткi paмecнi­цкай дзейнасцi, звязаныя з вытворчас­цю бронзы i вырабаў з яе. Тады ж уз­нiкae i абмен памiж плямёнамi. Аб'ек­там абмену найчасцей становiцца сы­paвiнa: крэмень, медзь i волава (кам­паненты бронзы), бурштын, а iншым разам нават срэбра i золата. Часам аб' ектам абмену становяцца i caмi вырабы з бронзы: сякеры, кiнжалы, ўпрыгажэннi, якiя выраблялiся ў кpai­нах, дзе вытворчасць тaкix рэчаў была добра наладжана.

Людзi бронзавага веку сялiлiся каля вадаёмаў, нярэдка каля самага краю вады. Таму, каб засцерагчыся ад паводкi, яны ўзводзiлi свае жытлы на выспах, а у некаторых кpaiнax i на шiлях. Жытлы былi наземныя, слупа­вой канструкцыi.

Для бронзавага веку ўласцiвы i спецыфiчны глiняны посуд. Днiшча гарш­коў становiцца спачатку скругленым, а затым i плоскiм. Вiдаць, у гэты час змя­нiлася i канструкцыя вогнiшча. Павер­хня гаршкоў бронзавага веку мае ад­бiтак шнура. Ён утвараецца з-за таго, што посуд, калi ён быў свежавылепле­ны, абкручвалi шнурам, а затым, пасля высыхання глiны, яго здымалi.

Таму ар­хеалагiчныя культуры бронзавага веку лясной паласы i атрымалi назву куль­туры шнуравой кepaмiкi. Яшчэ адной характэрнай з'явай таго часу быў вы­раб каменных шлiфаваных сякер са свiдраванай адтулiнай пад рукаятку. Паводле прызначэння яны маглi быць у асноўным баявымi. Таму археалагiч­ную культуру бронзавага веку лясной паласы Еўропы нярэдка называюць i культурай баявых сякер.

У бронзавым веку з'яўляецца i кур­ганны абрад пахавання. Над нябожчыкам узводзяць паўсферычнай формы насып. Такая пахавальная канструк­цыя была распаўсюджана у VIП - ХП ст. н. э., а ў некаторых кутках Беларусi - ажно да XIX ст.

Бронзавыя вырабы для культур лясной паласы той эпохi - яшчэ не вельмi частая з'ява. Пераважалi выра­бы з крэменю, каменю, косцi i рога. Для Беларусi, дзе не было cвaix радовiш­чу медзi i волава, з якiх атрымлiвалi бронзу, яны былi яшчэ радзей.

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусi паступова пачалi пранiкаць iндаеўрапейцы - шматлiкiя плямёны жы­вёлаводаў-вандроунiкаў, якiя жылi першапачаткова у Малой Азii па суседстве з кpaiнамі Старажытнага Усходу. Ад­сюль iндаеўрапейцы рассялiлiся на поўнач, часткова праз Балканы i Каўказ. Iснуюць i iншыя мepкaвaннi наконт прабаць­каўшчыны iндаеўрапейцаў. Шляхi перавандроўванняў прад­стаўнікоў, культуры шнуравой кepaмiкi былі рознымi.

Iнда­еўрапецаў часам называюць арыйцамi (ад назвьi «арыi», як звалі сябе некаторыя з гэтых плямён, што рассялiлiся на тэрыторыi Ipaнa i дасягнулi Iндыi).

Iндаеўрапейцы мeлi ўжо ў 4 тысячагоддзі да н.э. даволi развiтую гаспадарку. Iндаеўрапейцы добра ведалi жывёлагадоўлю i земляробства. Прымянялі цяглавую сілу, валоў. Умелі араць землю, сеяць і жаць і для гэтага мелі адпаведныя прылады працы. 3 дапамогай сабак ахоўвалi статкі да­машнiх жывёл на пашах.

Павелiчэнне колькасцi насельнiцтва i статкаў жывёлы i ад­начасовае пагаршэнне ўмоў для жывёлагадоўлi прымушалi iндаеўрапейцаў перасяляцца на новыя землi. Такiя мiграцыi адбывалася хвалямi.

Лiчаць, што iндаеўрапей­цы былi вынаходнiкамi кола, таму што вялi качавы спосаб жьщця. Яны будавалі драўляныя вазы-дамы з чатырма суцэльнымі коламі, якія цягнулі быкі ці валы. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалка дрэва яны выкрыстоўвалi медныя i бронзавыя прылады працы, якiя былі больш зручныя у параўнаннi з каменнымi. Узводзілі яны і наземныя жытлы, авальныя і прамавугольныя. Паселішча на халмах умацоўваліся.

Па ўяўленнях індаеўрапейцаў, свет быў пабудаваны з трох міроў, якія аб’ядноўваліся “міравым дрэвам” (дубам). У верхнім міры былі богі , арлы, вораны. Змеі і рыбы жылі ў ніжнім міры. Адпраўляліся культы мядзведзя, свяшчэннага быка, каня. Куча каменняў увасабляла ідала. Памершых везлі на павозцы і ўкладалі на пахавальнае вогнішча, спальвалі разам з асабістымі рэчамі, а часам і ахвярамі.

У час расся­лення на тэрыторыi Еўропы ў вынiку змешвання iндаеўра­пейцаў з мясцовым насельнiцтвам узнiклi племянныя аб’яд­нaннi германцаў, славян i балтаў Балцкiя плямёны, якiя былi продкамi сучасных лiтоўцаў i латышоў, на рубяжы Ш-га i ІІ-га тыс. да н. э. пачалi паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.

Iндаеўрапейцы адыгралi вeльмi iстотную ролю у гісторыі насельнiцтва Еўропы i Азii ў бронзавым веку.3. Жалезны век.

На Беларусi жалезны век пачаўся ў VПI - VП ст. да н. э. i доўжыўся да V ст. н.э. ўключна.

Людзi навучылiся здабываць жалезную руду (я.е называлi балотнай, таму што знаходзiлi яе па бурьiм колеры на балоце або пад дзiрваном лугу) i выплаў­лялi з яе ў сырадутных домнiцах (печах, зробленых з глiны) порыстую масу - крычнае жалеза. Месцы здабычы жалезных руд размяшчаліся часта на берагах рэчак.

Старажытныя майстары-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу. Да самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзімалі халоднае (сырое)

паветра. Гэты працэс атрымаў назву сырадутны.

Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і ператваралася ў жалеза. Частінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяхкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася даволі якаснае “крычнае” жалеза.

Паступова развiвалася земляробства, якое стала ворыўным (выкарыстоўвалiся ралы з жалезным нарогам (наканечнiкам). Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на но­вых землях у пошуках урадлiвай глебы i пашы для жывёлы, а таксама змешвання прышлых земляробаў i жывёлаводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца ў суседска-родавую, якая канчаткова склалася на тэрыторыi Беларусi ужо ў УIII ст, н. э. На чале абшчыны стаяў выбарны савет старэйшын.

Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення лiшкаў прадуктаў i узнiкнення маёмаснай няроўнасцi сярод людзей. 3'явiлiся багатыя i бедныя. Памiж iмi узнiкалi су­тычкi. Для абароны людзi пачалi будаваць умацаваныя пасе­лiшчы- гарадзiшчы.

Такiя паселiшчы размяшчалiся на выспах пасярод балот або на мысах высокix берагоў рэчак, умацоўвалicя paвaмi i насыпнымi валамi, па версе якiх iшоў частакол. На пляцоўцы га­радзiшча месцiлiся жытлы i гаспадар­чыя пабудовы яго насельнiкаў. На кож­ным з тaкix паселiшчаў, паводле мер­кавання Э.М.Загарульскага, пражываў асобны род колькасцю ад 50 да 75 ча­лавек (2 - 3 патрыярхальныя сям'i). Гэтыя роды аб'ядноўвалicя у плямёны, якiя займалi пэўную тэрыторыю, мелi ўласцiвыя iм традыцыi матэрыяльнай i духоўнай культуры, сваю мову.

У гэты час тэрыторыю Беларусi насялялi рознаэтнiчныя пля­мёны, якiя маглi мець блiзкiя мовы. Гэтыя плямёны ўтваралi шэраг архе­алагiчных культур: мiлаградскую, днепра-дзвiнскую, штрыхаванай ке­paмiкi, зарубiнецкую i iнш. Назвы куль­тур умоўныя, нададзеныя iм навукоў­цамi па вывучаных помнiках (Мiла­град, Зарубiнцы), геаграфiчных рэгiё­наў (днепра-дзвiнскай) цi па асаблiвас­цях матэрыяльнай культуры (штрыха­ванай кepaмiкi).

Адна са старажытных супольнасцей - носьбiты штрыхаванай кepaмiкi ­ў VП ст. да н.э. - V ст. н.э. займала аб­шары Цэнтральнай Беларусi. Сваю назву гэта культура атрымала ад спецыфiч­нага выгляду глiнянага посуду, вонка­вая паверхня якога (а часам i ўнутра­ная) была пакрыта штрыхамi, якiя ўтваралiся пры зняццi лiшкаў глiны пучком травы ў час вырабу посуду. Плямёны гэтай культуры займалiся земляробствам, жывёлагадоўляй, паля­ваннем, рыбалоўствам, промысламi. Мелi i гандлёвыя стaсункi, бо сярод рэчаў побыту i ўпрыгажэнняў часам сустракаюцца i прывазныя з далёкiх земляў. У этнiчных aднociнax гэта былi старажытныя балты - продкi сучас­ных лiтоўцаў i часткова латышоў . У пэўнай ступенi яны з'яўляюцца i даўнiшнiмi продкамi беларусаў.

Пра icнaвaннe балцкага насельнiц­тва на Беларусi сведчаць гiдранiмiч­ныя звесткi, у тым лiку назвы некато­рых рэчак: Нёман, Лоша, Уса, Ясельда, Ператуць, Жэсць i г.д., а таксама назвы некаторых пасе­лiшчаў, якiя узнiклi многа пазней, але захавалi гучанне балцкiх моў: Лiцвяны, Прусiнава, Гурбаны, Жырмоны i iнш.

На мяжы V - УI ст. н.э. на Центральнай i Паўночнай Беларусi з'яўлюцца плямёны банцараўскай архіалагiчнай культуры. Па cвaiм побытовай форме гаспадаркi яны мала чым адрознiвалiся ад cвaix папярэднiкаў штрыхавiкоў. Але ў матэрыяльнай культуры яе носьбiтаў з'яуляюццца эменты, вядомыя i сярод славянскага насельнiцтва той пары. Славяне зaймалі ў гэты час абшары Паўднёвай Беларусі. Таму сярод даследчыкаў ёсць некалькі думак наконт этнасу гэтай супольнасці, адна з якiх - балта-славянская належнасць. Бытавала гэта культура VПI ст. н. э. i адносiцца да эпохi ранняга сярэднявечча. Немагчымасць растлумачыць прыродныя з'явы (малан­ку, гром i iнш.) парадзiла веру людзей у надзвычайныя сiлы прыроды. Чалавек верыў у icнaвaннe душы, якая здольна жыць асобна ад цела i нават пасля смерцi. Такiя вepaвaннi называюць анiмiзмам. Вера чалаве­ка ў духаў, што маглi усяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прадметы, атрымала назву «фетышызм».

Фетыш - гэта прадмет, якi будзе дапамагаць яго уладальнiку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу - «татэм». Вера ў звышнатуральную сувязь памiж членамi рода i якой-небудзь жывёлай цi раслiнай называецца татэмізм. Людзі верылі, што могуць уздзейнічаць на іншых асоб і нават на прыродныя з’явы пры дапамозе магічных дзеянняў, рытуалаў і пэўных слоў. Taкiмi былi ад­ны з першых формаў рэлiгii - веры чалавека ў надзвычайныя сiлы. Яны ўвасобiлiся ў шанаваннi сонца, агню, пакла­нeннi вужам, веры ў магiчную сiлу камянёў. Паводзіны членаў роду рэгуляваліся, такім чынам, паводле склаўшыўся традыцый, якія ахоўваліся пэўнымі людзьмі, родавай мараллю і звычаямі. Парушэнне іх было небяспечным, бо чалавек не мог існаваць па-за родам.

Старажытныя людзi, якiя вepылi ў iснаванне замaгiльнага жыцця, пакiнyлi пасля сябе курганы - пясчаныя насыпы на месцы пахавання памерлых родзiчаў. Bepaвaннi старажытныыx жыхароў y Беларусi дайшлi да нас у мiфах пра курганы-валатоўкi, дзе пахаваны асiлкi (волаты), пра папараць-кветку i iнш.

Узнiкненне рэлiгiйных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткi першабытных людзей паўплывалi на узнiкненне мастацтва. Першымi яго помнiкамi сталi статуэткi (жанчын, мужчын, лася, качкi), арнамент (узор) на глiняным посудзе, малюнкi на косцi, жаночыя ўпрыгажэннi (падвескi, пацеркi, луннiцы, зашпiлькi), музычныя iнструменты (бубен, дудкi).

Першабытны лад на Беларусі

nashaucheba.ru

Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.

Количество просмотров публикации Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі. - 87

Культура і царква ВКЛ. Этнічныя працэсы……………………….113

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ…………………………… 91

Дзяржаўна-палітычнае развіццё ВКЛ у ХІІІ – першай

ЗМЕСТ

Семинар № 3 – 21 сентября 2012ᴦ.

Приложение

Заключение

Выполняя эту работу я сильно углубилась в страну восходящего солнца и хотелось бы сказать, что всœе поставленные себе цели я выполнила. Я показала различия и сходство с другими странами, а так же подробно рассказала о видах орнаментов и их применение в жизни.

К сожалению очень мало литературы из которой можно взять какую либо информацию, но путешествуя по страницам книг я сама не заметила как погрузилась в вечно праздничную атмосферу Японии. Каждый орнамент , каждый элемент этой страны сам по себе уникален и неповторим хоть и имеет некоторые сходства с другими восточными культурами. Разнообразность палитры придает еще большую оригинальность всœем изделиям на которые наносятся орнаменты будь то кимоно, ширма, веер или керамика.

Все японские вещи тонкие и изящные по своей структуре. Идут годы, десятилетия, века, а Япония остается загадочной и в то же время красивой как гейша. И именно это меня и привлекает в этой пока что непонятной неизведанной, но очень красивой стране.

Библиографический список:

1. Холмянский и др. Размещено на реф.рф“Дизайн”. “Просвещение 1985ᴦ.”.

2. http://ru-jp.org/hovanchuk23.htm

3. Уильям Дил ʼʼЯпония. Энциклопедический справочникʼʼ

4. Глазычев В.О. ʼʼО дизайнеʼʼ 1970 ᴦ.

Рисунок 1

Рисунок 2

Рисунок 3

Рисунок 4

21. 09. Тема лекции Тема семинара Задание Тип задания Баллы
  Светское и религиозное образование и воспитание в истории педагогической мысли (Отцы церкви, Фотий, Фома Аквинский…) Профессиональная и непрофессиональная педагогическая деятельности в эпоху Средневековья Инвариантная часть    
ʼʼСредневековый портретʼʼ - подготовка презентации, раскрывающей особенности жизни одного из социальных классов средневекового общества (рыцаря-феодала, дочери феодала, младшего сына феодала, сына священнослужителя, сына купца, ремесленника и пр.) с представлением особенностей жизни и образования выбранного типажа. Подготовка презентации 5
Вариативная часть
ʼʼИстория одного университетаʼʼ - подготовить хронологичечскую таблицу, раскрывающую историю одного из старейших университетов Европы: Оксфорда, Кембриджа, Болоньи, Сорбонны, Краковского, Пражского. Хронологическая таблица 5
ʼʼИстоки университетского образованияʼʼ - с использованием дополнительной литературы сделать сравнительный анализ средневековых университетов с современными университетами Сравнительная таблица 10
Сделать сравнительную таблицу воспитания средневековых европейских и средневековых японских рыцарей (выявить общее, различное, культурологическую обусловленность) Сравнительная таблица 10

Уводзіны………………………………………………………………… 4

Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі…………………….......... 5

Беларускія землі ў VI-ІХ стст………………………………………… 20

Беларускія землі ў ІХ-пач. ХІІІ стст………………………………… 29

палове XVI ст…………………………………………………………… 54

Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай…………. 73

www.nashaucheba.ru

У мезаліце з розных бакоў адбываецца паступовае засяленне тэрыторыі Беларусі. Так, ва Усходнюю Беларусь да самага Дняпра пранікла насельніцтва з боку Рускай раўніны. Другі паток ішоў па Дняпры з поўдня. Асноўная частка гэтага насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі. Паўднёва-Заходняя Беларусь апынулася ў зоне рассялення народаў, якія перамясціліся сюды з Паўднёвай Польшчы. Чацвёрты паток распаўсюджваўся праз Польшчу і ахапіў Беларускае Панямонне. Паступова Беларусь была поўнасцю заселена, тут сфарміравалася першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. З гэтага часу можна лічыць, што Беларусь стала айкуменай чалавецтва.

4. Заключным этапам першабытнасці на тэрыторыі Беларусі стаў ранні жалезны век, які найперш характарызаваўся з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі, вырабам з жалеза прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялі з мясцовай сыравіны – балотнай руды. Руду даставалі з балота, змяльчалі, сушылі. Затым старажытныя майстры рабілі глінабітныя доменныя печы. Шахту печы загружалі пластамі дравеснага вугалю і руды. У ніжняй частцы печы меліся адтуліны для ўдзімання паветра. Паветра ўдзімалі ў домніцу праз гліняныя трубкі – соплы і ў камеры гарэння стваралі тэмпературу да 1200 °С. У выніку хімічных пераўтварэнняў жалеза ў выглядзе дробных размякчаных зярнят (крыцы) асядала на дно печы. Калі печ астывала, яе разбуралі, каб узяць порыстую масу чорнага металу на далейшую апрацоўку. Такі спосаб атрымання жалеза называецца сырадутным. Дарэчы, першая домніца на тэрыторыі Беларусі знойдзена каля в. Лабеншчына Мінскага раёна. Старажытныя металургі з’яўляліся адначасова і кавалямі. Атрыманае крычнае жалеза разагравалі на кавальскім горне, а потым пракоўвалі, каб выдаліць з яго шлакі і зрабіць кавалак жалеза больш шчыльным. З жалеза выраблялі асноўныя прылады працы, зброю. Каляровыя металы ў жалезным веку пачалі выкарыстоўваць у асноўным у ювелірнай справе. На ачагах у невялікіх гліняных пасудзінах – тыглях – плавілі бронзу. У спецыяльных гліняных формачках з яе адлівалі разнастайныя ўпрыгожанні.

Асноўнымі відамі гаспадаркі ў раннім жалезным веку былі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам. Па-ранейшаму практыкавалася падсечна-агнявая сістэма, аднак прымянялася і ворыва драўляным ралам, якое часам асаджалася жалезным наральнікам. Ворыўнае земляробства звязваецца з прыходам на Беларусь славян. Першае рала на тэрыторыі нашай краіны знойдзена каля в. Капланавічы. Цяглавай сілай былі вол і конь. Вырошчвалі збожжавыя: жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, проса, а таксама бабовыя культуры і розную гародніну. Ураджай збіралі сярпамі. Зерне расціралі на муку ў каменных зерняцёрках. Ежу гатавалі на адкрытых ачагах. Печы з’явіліся толькі ў канцы ранняга жалезнага веку. У жывёлагадоўлі найбольшае значэнне мела развядзенне буйной рагатай жывёлы і свіней.

Амаль усё неабходнае для жыцця людзі выраблялі на месцы самі. Такую гаспадарку называюць натуральнай. Разам з тым развіваўся і міжплемянны абмен. На тэрыторыю Беларусі прывозілі бронзу, бурштын, шкляныя каралі (з антычных гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я). Жалезным векам датуюцца знойдзеныя на Беларусі грэчаскія і рымскія манеты. У абмен на прывазное багацце жыхары Беларусі прапанавалі футры, мёд, воск, збожжа і рабоў.

Большую частку нашай краіны ў жалезным веку засялялі балты, аб чым сведчаць даныя гідранімікі (Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Ула, Эса). У паўночных раёнах сучаснай Віцебскай вобласці на некаторых гарадзішчах сумесна з балтамі жылі фіна-угры (гідронім Дзвіна). Напрыканцы жалезнага веку з паўднёвага захаду пачалася славянская міграцыя (гідронімы Стыр, Стубла, Сваратоўка, Рубча).

Вучоныя вызначылі некалькі археалагічных культур ранняга жалезнага веку. Падзвінне засялялі плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры. Некаторыя гісторыкі лічаць магчымым звязаць днепра-дзвінцаў з андрафагамі, пра якіх пісаў Герадот. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. Яе посуд адрознівае знешняя паверхня, пакрытая хаатычна нанесенай штрыхоўкай, што была зроблена пучком травы ці саломы. Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі добра даследавана каля в. Малышкі (Мінская вобласць). Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе з VIІ па ІІІ стст. да н.э. было заселена мілаградскімі плямёнамі. Частка гісторыкаў звязвае гэтае насельніцтва з герадотавымі неўрамі. Без сумнення, усе пералічаныя плямёны з’яўляліся балцкімі. Найбольш даследаваны помнік дадзенай археалагічнай культуры – в. Мілаград Рэчыцкага раёна.

У канцы І тыс. да н.э. на месцы знаходжання мілаградцаў сфарміравалася балта-славянская зарубінецкая культура. У Беларусі найбольш даследаваны комплекс помнікаў знаходзіцца каля в. Чаплін (Гомельская вобласць). Зарубінцы падтрымлівалі сувязь з кельтамі, скіфамі. З грэчаскіх гарадоў Прычарнамор’я да іх траплялі гліняныя амфары і шкляныя пацеркі. Для мілаградцаў і зарубінцаў характэрна будаўніцтва аднапакаёвага жылля. Насельніцтва паморскай культуры займала паўднёвы захад Беларусі. Пытанне аб этнічнай прыналежнасці паморцаў да канца не высветлена. Ёсць меркаванні, што гэтая культура магла быць славянскай. У канцы ранняга жалезнага века (ІІІ-V стст. н.э.) на паўднёвым усходзе Беларусі пражывала насельніцтва кіеўскай археалагічнай культуры. Паселішчы гэтай культуры (пераважна селішчы!) адносяцца да рымскага часу. Найбольш даследаваным з’яўляецца селішча каля в. Адаменка (Магілёўская вобласць). Тут знойдзена больш усяго лунніц, медная манета Геты, якая трапіла з Балгарыі, рэшткі рымскай керамікі, пакрытай лакам. Каля в. Тайманава выяўлены грунтавы могільнік. Многія вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі.

Развіццё прадукцыйных сіл у жалезным веку непазбежна вяло да росту колькасці прадуктаў, здабываемых асобным вытворчым калектывам. Цяпер не ўсе прадукты, што здабываліся, ішлі ў ежу. З’явіліся лішкі, што ў гістарычнай навуцы атрымала назву “прыбавачны прадукт”. Яго можна было выкарыстоўваць для абмену або накаплення.

З ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў і плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтай рабаўніцтва. Дзеля абароны свайго жыцця і маёмасці людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, умацоўваючы свае паселішчы равамі з землянымі валамі. Так узніклі ўмацаваныя гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішчаў амаль на працягу ўсёй эпохі жалеза. Зноў жа ў сувязі з пачаткам войнаў у пачатку нашай эры пачалі ўтварацца саюзы плямён.

Асноўнай вытворчай адзінкай ранняга жалезнага веку стала малая сям’я. Паколькі знікла неабходнасць працаваць родавым калектывам, то многія сем’і пачалі выходзіць з абшчыны і перасяляліся на новае месца да новых калектываў. А гэта азначала, што на змену родавай абшчыне паступова прыйшла суседска-родавая ці тэрытарыяльная абшчына. Кіраўніцтва абшчынай знаходзілася ў руках патрыярхальнай знаці. Яна выкарыстоўвала сваё прывеліяванае становішча ў грамадстве і хутка багацела. У сувязі з пачаткам войнаў пачало фарміравацца патрыярхальнае рабства.

5. Жыццё першабытных людзей праходзіла ў жорсткай барацьбе за існаванне. Чалавеку не хапала ведаў, каб зразумець і растлумачыць навакольны свет. Многія з’явы і падзеі ўспрымаліся ім у фантастычным выглядзе, вельмі далёкім ад рэчаіснасці. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў такіх ранніх відах рэлігійных уяўленняў, як татэмізм, фетышызм, анімізм і магія.

Татэмізм –сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей і так званым “татэмам” – пэўным відам жывёл. Татэмізм пазней адлюстраваўся ў некаторых міфах, казках, абрадах беларусаў, напрыклад у абрадзе пераапранання ў казу ці мядзведзя ў час калядавання.

Фетышызм – культ неадушаўлённых прадметаў, надзеленых звышнатуральнымі ўласцівасцямі. Фетышызм пазней стаў адным з элементаў сусветных рэлігій. У хрысціян, напрыклад, ён знайшоў адлюстраванне ў веры ў звышнатуральныя ўласцівасці крыжа.

Анімізм – вера ў існаванне душ і духаў. Найбольш пашыранымі ўяўленнямі анімізму былі духі прыроды (палявік, вадзянік, лясун) і хатнія духі (дамавік, кутнік).

Магія – вера ў здольнасць чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды.

Першабытныя людзі, каб прыцягнуць на свой бок сілы прыроды, выконвалі розныя абрады. Так, на ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства ўзнік культ агню. З пераходам да вытворчай гаспадаркі на першае месца ў земляробаў выходзіць культ сонца, у жывёлаводаў – культ каня і іншай хатняй жывёлы. На стадыі распаду родавага ладу найбольш пашыранымі з культаў першабытных людзей быў культ продкаў, які быў звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду. У гэтым кульце знайшлі адлюстраванне і татэмічныя ўяўленні першабытных людзей, калі ўшаноўваліся татэмы, якія лічыліся першапродкамі чалавека.

Важнае месца ў жыцці першабытных людзей займаў пахавальны абрад, які быў звязаны з верай чалавека ў замагільнае жыццё і страхам перад смерцю. На Беларусі існавалі два асноўныя віды пахавання памерлых. Першы – трупапалажэнне (інгумацыя), калі цела змяшчалася ў неглыбокую яму, закопвалася ў грунт. Другі – трупаспаленне (крэмацыя), калі цела спальвалі на агні, які лічыўся свяшчэннай сілай. На магіле памерлага часам наладжвалася трызна – урачысты абрад у выглядзе гульні ці спаборніцтва.

Разам са з’яўленнем рэлігійных уяўленняў чалавека ўзнікла і першабытнае мастацтва. Некаторыя вучоныя лічаць, што мастацтва ўзнікла з магічных абрадаў, якія былі звязаны найперш з паляваннем. Так, мужчыны перад паляваннем на зямлі малявалі выяву жывёлы, якую хацелі забіць, цэліліся ў яе і выконвалі вакол малюнка рытуальны танец, імітуючы ў ім рухі паляўнічага. Усе гэтыя дзеянні, на думку першабытных людзей, павінны былі забяспечыць ім удалае паляванне. Так ці інакш у помніках мастацтва адлюстроўваліся старажытныя ўяўленні людзей аб навакольным асяроддзі.

Самыя раннія помнікі мастацтва ўзніклі яшчэ ў палеаліце. Шырока вядомыя на многіх палеалітычных стаянках Еўропы вырабленыя з косці фігуркі жанчын – палеалітычныя Венеры. Адна такая змайстраваная з біўня маманта статуэтка знойдзена непадалёку ад тэрыторыі Беларусі на стаянцы Елісеевічы ў Бранскай вобласці. Статуэтка жанчыны – гэта выява мацярынскіх продкаў, сімвал адзінства і кроўнай сувязі членаў рода. Старажытныя жыхары тых жа Елісеевіч у магічных мэтах выкарыстоўвалі так званыя чурынгі – пласціны з біўняў маманта, аздобленыя геаметрычным арнаментам. На жаль, у самой Беларусі палеалітычнае мастацтва прадстаўлена слаба. У Юравічах знойдзена пласціна з біўня маманта, на якой каменным разцом нанесены арнамент, які нагадвае рыбную луску. На мезалітычных стаянках Беларусі амаль не маецца знаходак з камня і косці. Толькі пад Смаргонню знойдзены масіўны выраб з рогу, пакрыты нарэзкавым і кропкавым узорам.

У неалітычную эпоху змест мастацтва становіцца больш шырэйшы, а формы больш разнастайныя. Мяркуючы па касцяных фігурках, у эпоху неаліта ўшаноўваліся лось, качка, чапля, змяя. У неаліце пашыраюцца выявы антрапаморфных істот. Такая выява знойдзена на адной пасудзіне з паселішча Юравічы – кампазіцыя “мужчына з качкай”. Майстэрства старажытных скульптараў выявілася ў антрапаморфных выявах з Асаўца (драўляны і касцяны ідалы). Калі ў мастацтве палеаліту антрапаморфныя выявы прысвечаны пераважна жанчынам, то ў неаліце сустракаюцца толькі мужчынскія выявы.

Важным элементам першабытнага мастацтва з’яўляецца арнаментацыя посуду – адбіткі грабенчатага і лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі. З распаўсюджаннем земляробства і жывёлагадоўлі ўзнікла сонечная сімволіка – так званыя салярныя знакі (круг, крыж, зорка).

Значную ўвагу першабытныя людзі ўдзялялі аздабленню сваёй вопраткі і цела. Для гэтага служылі каралі-падвескі з зубоў жывёл, касцяныя пласцінкі, трубачкі, хрыбеты рыб. Асабліва звяртаюць увагу бурштынавыя ўпрыгожанні, якія на Беларусі пачалі распаўсюджвацца з канца неаліту. Новым крокам у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве быў выраб упрыгожанняў з медзі і бронзы. Сярод іх трэба назваць шыйныя грыўні, фібулы (шпількі). Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі-лунніцы, якія нагадвалі сярпок Месяца. Найбольшую колькасць такіх упрыгожанняў археолагі знайшлі каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне. З музычных інструментаў вядомы свістулькі з птушыных костак, казіныя ражкі, бубны. На паасобных гарадзішчах Беларусі знойдзены гліняныя прасліцы, пакрытыя знакамі, якія не адносяцца да арнаментаў. Магчыма, у дадзеным выпадку прадстаўлены нейкія зачаткавыя формы пісьма.

Такім чынам, мастацтва ўзнікла ў глыбокай старажытнасці, адначасова з рэлігійнымі ўяўленнямі. У такім выпадку гісторыкі гавораць аб сінкрэтычнасці першабытнай культуры.

5rik.ru

Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.

1. Перыядызацыя старажытнага перыяду гісторыі Беларусі.

2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.

3. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.

4. Ранні жалезны век на тэрыторыі Беларусі.

5. Культура першабытнага грамадства.

1. Першабытны лад – самы працяглы перыяд у гісторыі чалавецтва. Сучасныя даследчыкі прапануюць розныя варыянты перыядызацыі старажытнай гісторыі Беларусі. Найбольш пашыранымі сярод перыядызацый з’яўляюцца агульнагістарычная, археалагічная і этнічная.

агульнагістарычная

археалагічная

этнічная

І. Праабшчына (першабытны чалавечы статак)

100-35 тыс. гадоў назад

І. Каменны век

1. Палеаліт (старажытны каменны век)

а) ніжні або ранні палеаліт (3,5 млн. гадоў назад-100 тыс. гадоў назад)

б) сярэдні палеаліт або эпоха мусцье (100-35 тыс. гадоў да н.э.)

в) верхні або позні палеаліт (35- 10 тыс. да н.э.)

2. Мезаліт (сярэдні каменны век: IX-V тыс. да н.э.)

3. Неаліт (новы каменны век: V – ІІІ тыс. да н.э.)

І. Даіндаеўрапейскі перыяд

(100 тыс. гадоў назад – ІІІ тыс. да н.э.)

ІІ. Ранняя родавая (мацярынская) абшчына

35 тыс. гадоў назад – ІІІ тыс. да н.э.

ІІІ. Позняя родавая (бацькоўская) абшчына

ІІ тыс. да н.э. – VІІІ - VІІ стст. да н.э.

ІІ. Бронзавы век

кан. ІІІ (ІІ) тыс. да н.э. – VІІІ - VІІ стст. да н.э.

ІІ. Індаеўрапейскі перыяд (балцкі этап)

кан. ІІІ (ІІ) тыс. да н.э. – ІV- V стст. н.э.

ΙV. Суседска-родавая (тэрытарыяльная) абшчына

VІІІ - VІІ стст. да н.э. – V ст. н.э.

ІІІ. Ранні жалезны век

VІІІ - VІІ стст. да н.э. – V ст. н.э.

2. Доўгі час уся тэрыторыя нашай краіны была пакрыта суцэльным ледавіком. У такіх умовах жыць было немагчыма. Пранікнуць на Беларусь чалавек мог толькі 100 тысяч год назад, калі ледавік адступіў на поўнач і яго максімальная мяжа знаходзілася на лініі сучасных гарадоў Гродна – Орша. Аднак і ў гэты час клімат быў халодным, кароткія летнія адлігі змяняліся працяглымі зімамі. На поўдзень ад ледавіка прасціралася тундра і стэп з беднай расліннасцю. Толькі ў далінах рэк захоўваліся рэдкія пералескі з карлікавай бярозы, вербаў, кустоўя. Найбольш характэрнымі прадстаўнікамі фауны былі шарсцістыя насарогі і маманты.

Доказам таго, што чалавек пранік на Беларусь у сярэднім палеаліце служаць знаходкі прылад працы неандэртальцаў каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Падлужжа, Клеевічы. Гэта былі крэмневыя вастраканечнікі, скрэблы, ручныя рубілы.

Неандэртальцы па прапорцыях цела былі блізкія да сучаснага чалавека, але іх чарапы яшчэ захоўвалі шмат прымітыўных рыс: пакаты лоб, вялікія надброўныя валікі, скошаная ніжняя сківіца. На Беларусі неандэртальцы стаянак не заснавалі – рухаліся “ўслед за жывёлай”. Каб лепш супрацьстаяць суровым умовам існавання, яны аб’ядноўваліся ў статкі (праабшчыны), дзе ўсе члены калектыву падначальваліся аўтарытэту і моцы важака.

У верхнім палеаліце на Беларусь праніклі людзі сучаснага тыпу – краманьёнцы. Тут яны заснавалі першыя стаянкі – каля сучасных вёсак Юравічы (Калінкавіцкі раён, 26 тыс. год назад) і Бердыж (Чачэрскі раён, 23 тыс. год назад). Стаянкі размяшчаліся каля рэк і складаліся з 5-8 буданоў – жытлаў юртавай канструкцыі. Каркас буданоў рабіўся з буйных касцей мамантаў, якія звязваліся паміж сабой сухажыллямі. Зверху каркас пакрываўся шкурамі жывёл, а ўнізе для надзейнасці абкладваўся біўнямі і чарапамі маманта. Усяго на кожнай стаянцы магло жыць 20-40 чалавек.

Краманьёнцы ў верхнім палеаліце выраблялі разнастайныя крэмневыя прылады працы – кінжалы, нажы, разцы, праколкі, а таксама касцяныя – шылы, іголкі, даўбешкі.

Асноўным заняткам палеалітычнага чалавека было загоннае паляванне на мамантаў. Ужываючы для запалохвання агонь, людзі заганялі жывёлу ў яры, дзе яе потым дабівалі камянямі і дзідамі. Забітага маманта дастаўлялі на месца стаянкі. Мёрзлая зямля дазваляла захоўваць запасы мяса на працягу доўгага часу ў спецыяльных ямах-лядоўнях. Акрамя костак мамантаў на палеалітычных стаянках знойдзены таксама косткі шарсцістага насарога, дзікага каня, бурага мядзведзя, ваўка, пясца. Збіральніцтва і рыбалоўства ў палеалітычны час былі распаўсюджаны менш. Спажыванне было калектыўным, ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў.

У верхнім палеаліце, а затым у мезаліце і неаліце асноўным вытворчым калектывам была ранняя родавая абшчына. У яе склад уваходзілі сваякі, якія займалі адно паселішча і сумесна вялі гаспадарку. Тут былі дакладна размеркаваны абавязкі па полу і ўзросту паміж усімі членамі абшчыны. Гэта называецца першым падзелам працы. Мужчыны былі паляўнічымі і выраблялі прылады працы. Жанчыны займаліся збіральніцтвам, даглядалі хатні ачаг, гатавалі ежу, шылі адзенне, выхоўвалі дзяцей. Дзеці дапамагалі дарослым і пераймалі ў старых працоўныя навыкі. Вялікая роля ў жыцці абшчыны належала жанчыне. Пры заключэнні шлюбаў муж пераходзіў у род сваёй жонкі. Лічэнне сваяцтва вялося па мацярынскай лініі. Такія абшчыны называюць мацярынскімі. Сям’я ў гэты час была палігамнай (шматмужаства, шматжонства), дзеці не заўсёды ведалі свайго бацьку. Пазней зарадзіўся новы тып шлюбных адносін: парная сям’я. Аднак і тут саюз мужчыны і жанчыны не быў устойлівым. Сям’я ў гэты час яшчэ не з’яўлялася асноўнай вытворчай адзінкай. У шлюб можна было ўступаць толькі з прадстаўнікамі аднаго племені (эндагамія), разам з тым гэта не павінны былі быць прадстаўнікі аднаго роду (экзагамія). Жанчына, да прыкладу, магла выйсці замуж за прадстаўніка суседняй абшчыны.

Каля 14 тысяч гадоў таму назад з тэрыторыі Беларусі пачаў адступаць ледавік. Вымерлі маманты і шарсцістыя насарогі, асноўным аб’ектам палявання стаў паўночны алень. Да канца Х тыс. да н.э. ледавік заняў тэрыторыю сучаснага вострава Грэнландыя. Прыроднае асяроддзе паступова набывала сучасны выгляд. Тэрыторыя Беларусі пакрылася лясамі, спачатку хвойнымі, потым, па меры пацяплення, – змешанымі. У лясах пачалі вадзіцца сучасныя віды жывёлы: алені, ласі, зубры, дзікі, бабры, мядзведзі. Новую пасляледавіковую эпоху называюць мезалітам.

У мезаліце з розных бакоў адбываецца паступовае засяленне тэрыторыі Беларусі. Так, ва Усходнюю Беларусь да самага Дняпра пранікла насельніцтва з боку Рускай раўніны. Другі паток ішоў па Дняпры з поўдня. Асноўная частка гэтага насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі. Паўднёва-Заходняя Беларусь апынулася ў зоне рассялення народаў, якія перамясціліся сюды з Паўднёвай Польшчы. Чацвёрты паток распаўсюджваўся праз Польшчу і ахапіў Беларускае Панямонне. Паступова Беларусь была поўнасцю заселена, тут сфарміравалася першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. З гэтага часу можна лічыць, што Беларусь стала айкуменай чалавецтва.

У пошуках дзічыны прадстаўнікі адной абшчыны разыходзіліся дробнымі групамі ў розныя бакі і сяліліся на новых месцах. На значнай тэрыторыі ўзнікалі паселішчы роднасных абшчын. Усе разам такія абшчыны складалі племя. Племя займала даволі вялікую тэрыторыю і абараняла яе і свае паляўнічыя ўгоддзі ад суседзяў, перашкаджала пранікненню на яго землі іншых плямёнаў. Сапляменнікі гаварылі на адной мове, карысталіся падобнымі прыладамі працы і прадметамі хатняга ўжытку. У іх былі аднолькавыя пабудовы, аднолькавае адзенне. Археолагі называюць плямёны археалагічнымі культурамі.

Сярод археалагічных культур эпохі мезаліту вылучаюцца наступныя: грэнская (Падняпроўе), днепра-дзяснінская ці сожская (Усходняе Палессе), Кунда (поўнач Беларусі), нёманская (захад Беларусі). У познім мезаліце на паўднёвы ўсход Беларусі з Украіны пранікла насельніцтва кудлаеўскай культуры. На поўднёвым захадзе Беларусі жыло насельніцтва яніславіцкай культуры.

Змены клімату паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці чалавека. Паляванне стала індывідуальным з выкарыстаннем лука і стрэл. З дапамогай гэтай новай зброі можна было паляваць на любога звера і трапляць у яго на вялікай адлегласці. Важнейшым дасягненнем мезалітычнага чалавека было прыручэнне сабакі, які дапамагаў чалавеку на паляванні. У мезаліце рэзка павялічылася роля рыбалоўства. Аб гэтым сведчыць з’яўленне першых спецыялізаваных прылад – гарпуноў, вудаў з касцянымі кручкамі, плеценых з лубяных валокнаў сетак. Па рэках і азёрах людзі перамяшчаліся на чаўнах. Важнымі заняткамі мезалітычнага чавлавека былі збіральніцтва “дароў прыроды” (ягад, грыбоў, арэхаў, дзікай садавіны) і бортніцтва (збор мёду дзікіх пчол). Як бачна, гаспадарка мезаліта была спажывецкай (прысвойваючай). Акрамя здабычы ежы ў лесе ці на вадаёме мезалітычны чалавек меў шмат іншых клопатаў: апрацоўваў скуру і шыў з яе вопратку, вырабляў зброю і хатняе начынне. Прылады працы ў мезаліце сталі састаўнымі: крамянёвае лязо ўстаўлялася ў выразаныя пазы касцяной асновы і замацоўвалася клеем.

Заключным этапам у развіцці грамадства каменнага веку з’яўляецца неаліт. У гэты час у самых спрыяльных рэгіёнах – Месапатаміі і Егіпце – людзі стварылі першыя цывілізацыі. Неалітычнае грамадства Еўропы не стварыла сваёй цывілізацыі, аднак вызначалася такімі дасягненнямі, як з’яўленне земляробства і жывёлагадоўлі, глінянага посуду, шліфаваных каменных вырабаў.

Неаліт на Беларусі пачаўся з факту з’яўлення керамікі. Неалітычны посуд рабіўся з гліны, якую размочвалі і змешвалі з валакністымі расліннымі рэшткамі, пяском, здробненымі ракавінамі. Дзякуючы дамешкам, посуд не трэскаўся пры абпале і быў моцным. Гаршкі былі вастрадоннымі, іх ляпілі з шырокіх гліняных стужак. Усе няроўнасці сценак загладжваліся касцянымі глянцавальнікамі. Перад абпалам наносіўся арнамент, які ў кожнага племені быў асаблівы.

У неаліце на аснове пляцення ўзнікла прадзенне і ткацтва. Людзі навучыліся вырабляць ніткі з валакністых раслін і воўны хатняй жывёлы. Для кручэння ніткі выкарыстоўваліся гліняныя грузікі – прасліцы, якія надзявалі на драўляную аснову – верацяно. У гэты ж час з нітак выраблялі тканіны. Быў вынайдзены просты па сваёй канструкцыі ткацкі станок.

Апрацоўка дрэва ў неаліце патрабавала вынаходніцтва новых спецыяльных інструментаў. У выніку ў гэты час з’явіліся сякеры для высечкі дрэва, цясла і долата – для таго, каб выдзеўбаць у ім пазы і адтуліны. Каб зрабіць такія прылады працы, былі патрэбны вялікія кавалкі крэменю. Такія кавалкі рэдка сустракаліся на паверхні, таму крэмень сталі здабываць шахтавым спосабам. Самымі вялікімі шахтамі на Беларусі былі Краснасельскія (у сучасным Ваўкавыскім раёне на рацэ Рось). Пры дапамозе ручной капалкі (кайла) выкопваліся ямы глыбінёй ад 6 да 8 метраў. Чалавек там выбіраў крэмень, а затым у скураных мяшках падымаў яго наверх. У неаліце людзі сталі ўжываць новыя метады апрацоўкі крэмня – навучыліся яго распілоўваць і шліфаваць.

У канцы неаліта на Беларусі з’явіліся земляробства і жывёлагадоўля, а гэта значыць пачалася неалітычная рэвалюцыя (пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі). Аднак, у поўнай меры гэты працэс завяршыўся на Беларусі толькі ў бронзавым веку ў сувязі з пранікненнем індаеўрапейцаў.

Кожная абшчына ў неаліце забяспечвала сябе ўсім неабходным для жыцця сваіх членаў: харчамі, адзеннем, зброяй, прыладамі працы. Аднак некаторыя прадметы маглі набывацца і праз абмен з іншымі плямёнамі. Так, крэмень з Краснасельскіх шахт распаўсюджваўся далёка ад месца яго здабычы. Тое ж можна заўважыць і наконт іншага прадмета гандлю – бурштыну, які трапляў на Беларусь з узбярэжжа Балтыйскага мора.

У неаліце на Беларусь працягвалі перасяляцца новыя народы. У выніку мянялася палітра археалагічных культур, якія адрозніваліся паміж сабой арнаментацыяй посуду. Тэрыторыю Усходняга Палесся ў неаліце засялялі плямёны днепра-данецкай культуры. Усход Беларусі засялялі плямёны верхнедняпроўскай культуры. У басейнах Нёмана і Верхняй Прыпяці жылі плямёны нёманскай культуры. На поўначы Беларусі жылі нарвенскія плямёны. Прыкладна ў другой чвэрці ІІІ тыс. да н.э. у Паўночную Беларусь пачало пранікаць насельніцтва з характэрным посудам, пакрытым “ямачна-грабенчатым” арнаментам (культура тыповай грабенчата-ямкавай керамікі). Прышэльцаў звязваюць са старажытным фіна-ўгорскім насельніцтвам Еўропы. У ІІІ тыс. да н.э. у крайнія заходнія раёны Беларусі з Цэнтральнай Еўропы праніклі плямёны культуры шарападобных амфар. Менавіта з пранікненнем гэтых плямён звязана крэмнездабыча шахтавым спосабам і пачатак неалітычнай рэвалюцыі.

3. Бронзавы век на Беларусі навукоўцы звязваюць з пачаткам шырокамаштабнай міграцыі прадстаўнікоў культуры шнуравой керамікі ці культуры баявых секер (індаеўрапейцаў), якая пачалася ў ІІІ тыс. да н.э. Прарадзімай арыяў (так называлі сябе некаторыя індаеўрапейскія народы) была тэрыторыя Пярэдняй Азіі. Індаеўрапейцы былі добрымі жывёлаводамі і земляробамі, таму іх культура была значна вышэйшай і больш развітай у параўнанні з культурай паляўнічых і рыбаловаў, на землі якіх яны праніклі.

Выхад індаеўрапейцаў за межы сваёй прарадзімы прывёў да змешвання іх з рознымі па сваёй культуры і мове народамі. У такіх умовах захаваць першапачатковую культуру і адзіную мову індаеўрапейцы ўжо не маглі. У Заходняй Еўропе фарміравалася супольнасць германцаў, у Цэнтральнай Еўропе – славян, а на Беларусі – балтаў.

У выніку сінтэзу на Беларусі з’явіліся новыя археалагічныя культуры, у якіх заўважаліся рысы шнуравой арнаментацыі керамікі. На поўначы Беларусі сфарміравалася паўночнабеларуская культура, на захадзе – вісла-нёманская, на ўсходзе – сярэднедняпроўская, на паўднёвым захадзе – культура шнуравой керамікі Палесся.

Паняцце “бронзавы век” для Беларусі ўмоўнае. Мясцовай сыравіны для вырабу бронзы (медзі і волава) на Беларусі не было. Усе археалагічныя знаходкі бронзавых прадметаў былі або прывазныя, або створаныя з прывазной сыравіны, якая мае паходжанне з Прыкарпацця ці Закаўказзя. У выніку гэтага бронзавыя прылады працы не змаглі выціснуць каменныя. Лічыцца, што менавіта ў бронзавым веку апрацоўка камня дасягнула сваёй дасканаласці. Так, некаторыя крэмневыя сякеры па сваёй форме дакладна паўтаралі бронзавыя.

У бронзавым веку было зроблена шмат дасягненняў: вынайдзены свідравальны станок, з’явіўся пласкадонны посуд, а гэта значыць у інтэр’еры жытла ўжо былі дашчаныя паліцы і сталы. Лічыцца, што індаеўрапейцы былі вынаходнікамі кола і колавага транспарту, патрэба ў якім узнікла ў сувязі з пачаткам міграцыі. З індаеўрапецамі звязаны найстаражытнейшыя на Беларусі курганы. Іх часам называюць “валатоўкамі”. Першыя курганы на тэрыторыі нашай краіны знойдзены каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна.

З прыходам індаеўрапейцаў на Беларусь актывізаваўся працэс пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Завяршылася неалітычная рэвалюцыя. Спачатку пад пасевы займалі ўчасткі ў поймах рэк. Глебу рыхлілі драўлянымі і рагавымі матыкамі (матычнае земляробства). Паколькі большая частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта лясамі, то адчуваўся недахоп у свабодных землях. У выніку ў бронзавым веку пачалі выпальваць і высякаць лясы – узнікла падсечна-агнявое ці ляднае земляробства. Для таго, каб падрыхтаваць дзялянку (ляду) пад сяўбу, высякалі лес, давалі ссечаным дрэвам высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел угнойваў верхні слой глебы, а агонь знішчаў пустазелле. Для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалі барану-сукаватку. Насельніцтва бронзавага веку гадавала коз, авечак, кароў, коней і свіней. Пільнаваць статак чалавеку дапамагаў сабака.

Жывёлагадоўля і земляробства вылучылі на першы план працу мужчыны. Мужчына пасвіў і ахоўваў статак, высякаў лясы і апрацоўваў зямлю. Мужчына стаў галоўным у абшчыне. Цяпер пры заключэнні шлюбаў не мужчына адыходзіў у род жонкі, а жонка прыходзіла ў род свайго мужа. Такую абшчыну называюць познеродавай ці бацькоўскай. На гэтай стадыі развіцця грамадства ўзнікае маёмасная няроўнасць, рэзка пагаршаецца становішча жанчыны. Парная сям’я ў эпоху бронзавага веку канчаткова змяняецца аднашлюбнай (манагамнай). Аднак, у сувязі з тым, што прылады працы былі неэфектыўнымі, малая сям’я не магла быць асобнай гаспадарчай адзінкай. У выніку патрыярхальная сям’я заставалася вялікай, яна ўключала цэлы клан найбольш блізкіх родзічаў.

4. Заключным этапам першабытнасці на тэрыторыі Беларусі стаў ранні жалезны век, які найперш характарызаваўся з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі, вырабам з жалеза прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялі з мясцовай сыравіны – балотнай руды. Руду даставалі з балота, змяльчалі, сушылі. Затым старажытныя майстры рабілі глінабітныя доменныя печы. Шахту печы загружалі пластамі дравеснага вугалю і руды. У ніжняй частцы печы меліся адтуліны для ўдзімання паветра. Паветра ўдзімалі ў домніцу праз гліняныя трубкі – соплы і ў камеры гарэння стваралі тэмпературу да 1200 С. У выніку хімічных пераўтварэнняў жалеза ў выглядзе дробных размякчаных зярнят (крыцы) асядала на дно печы. Калі печ астывала, яе разбуралі, каб узяць порыстую масу чорнага металу на далейшую апрацоўку. Такі спосаб атрымання жалеза называецца сырадутным. Дарэчы, першая домніца на тэрыторыі Беларусі знойдзена каля в. Лабеншчына Мінскага раёна. Старажытныя металургі з’яўляліся адначасова і кавалямі. Атрыманае крычнае жалеза разагравалі на кавальскім горне, а потым пракоўвалі, каб выдаліць з яго шлакі і зрабіць кавалак жалеза больш шчыльным. З жалеза выраблялі асноўныя прылады працы, зброю. Каляровыя металы ў жалезным веку пачалі выкарыстоўваць у асноўным у ювелірнай справе. На ачагах у невялікіх гліняных пасудзінах – тыглях – плавілі бронзу. У спецыяльных гліняных формачках з яе адлівалі разнастайныя ўпрыгожанні.

Асноўнымі відамі гаспадаркі ў раннім жалезным веку былі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам. Па-ранейшаму практыкавалася падсечна-агнявая сістэма, аднак прымянялася і ворыва драўляным ралам, якое часам асаджалася жалезным наральнікам. Ворыўнае земляробства звязваецца з прыходам на Беларусь славян. Першае рала на тэрыторыі нашай краіны знойдзена каля в. Капланавічы. Цяглавай сілай былі вол і конь. Вырошчвалі збожжавыя: жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, проса, а таксама бабовыя культуры і розную гародніну. Ураджай збіралі сярпамі. Зерне расціралі на муку ў каменных зерняцёрках. Ежу гатавалі на адкрытых ачагах. Печы з’явіліся толькі ў канцы ранняга жалезнага веку. У жывёлагадоўлі найбольшае значэнне мела развядзенне буйной рагатай жывёлы і свіней.

Амаль усё неабходнае для жыцця людзі выраблялі на месцы самі. Такую гаспадарку называюць натуральнай. Разам з тым развіваўся і міжплемянны абмен. На тэрыторыю Беларусі прывозілі бронзу, бурштын, шкляныя каралі (з антычных гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я). Жалезным векам датуюцца знойдзеныя на Беларусі грэчаскія і рымскія манеты. У абмен на прывазное багацце жыхары Беларусі прапанавалі футры, мёд, воск, збожжа і рабоў.

Большую частку нашай краіны ў жалезным веку засялялі балты, аб чым сведчаць даныя гідранімікі (Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Ула, Эса). У паўночных раёнах сучаснай Віцебскай вобласці на некаторых гарадзішчах сумесна з балтамі жылі фіна-угры (гідронім Дзвіна). Напрыканцы жалезнага веку з паўднёвага захаду пачалася славянская міграцыя (гідронімы Стыр, Стубла, Сваратоўка, Рубча).

Вучоныя вызначылі некалькі археалагічных культур ранняга жалезнага веку. Падзвінне засялялі плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры. Некаторыя гісторыкі лічаць магчымым звязаць днепра-дзвінцаў з андрафагамі, пра якіх пісаў Герадот. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. Яе посуд адрознівае знешняя паверхня, пакрытая хаатычна нанесенай штрыхоўкай, што была зроблена пучком травы ці саломы. Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі добра даследавана каля в. Малышкі (Мінская вобласць). Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе з VIІ па ІІІ стст. да н.э. было заселена мілаградскімі плямёнамі. Частка гісторыкаў звязвае гэтае насельніцтва з герадотавымі неўрамі. Без сумнення, усе пералічаныя плямёны з’яўляліся балцкімі. Найбольш даследаваны помнік дадзенай археалагічнай культуры – в. Мілаград Рэчыцкага раёна.

У канцы І тыс. да н.э. на месцы знаходжання мілаградцаў сфарміравалася балта-славянская зарубінецкая культура. У Беларусі найбольш даследаваны комплекс помнікаў знаходзіцца каля в. Чаплін (Гомельская вобласць). Зарубінцы падтрымлівалі сувязь з кельтамі, скіфамі. З грэчаскіх гарадоў Прычарнамор’я да іх траплялі гліняныя амфары і шкляныя пацеркі. Для мілаградцаў і зарубінцаў характэрна будаўніцтва аднапакаёвага жылля. Насельніцтва паморскай культуры займала паўднёвы захад Беларусі. Пытанне аб этнічнай прыналежнасці паморцаў да канца не высветлена. Ёсць меркаванні, што гэтая культура магла быць славянскай. У канцы ранняга жалезнага века (ІІІ-V стст. н.э.) на паўднёвым усходзе Беларусі пражывала насельніцтва кіеўскай археалагічнай культуры. Паселішчы гэтай культуры (пераважна селішчы!) адносяцца да рымскага часу. Найбольш даследаваным з’яўляецца селішча каля в. Адаменка (Магілёўская вобласць). Тут знойдзена больш усяго лунніц, медная манета Геты, якая трапіла з Балгарыі, рэшткі рымскай керамікі, пакрытай лакам. Каля в. Тайманава выяўлены грунтавы могільнік. Многія вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі.

Развіццё прадукцыйных сіл у жалезным веку непазбежна вяло да росту колькасці прадуктаў, здабываемых асобным вытворчым калектывам. Цяпер не ўсе прадукты, што здабываліся, ішлі ў ежу. З’явіліся лішкі, што ў гістарычнай навуцы атрымала назву “прыбавачны прадукт”. Яго можна было выкарыстоўваць для абмену або накаплення.

З ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў і плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтай рабаўніцтва. Дзеля абароны свайго жыцця і маёмасці людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, умацоўваючы свае паселішчы равамі з землянымі валамі. Так узніклі ўмацаваныя гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішчаў амаль на працягу ўсёй эпохі жалеза. Зноў жа ў сувязі з пачаткам войнаў у пачатку нашай эры пачалі ўтварацца саюзы плямён.

Асноўнай вытворчай адзінкай ранняга жалезнага веку стала малая сям’я. Паколькі знікла неабходнасць працаваць родавым калектывам, то многія сем’і пачалі выходзіць з абшчыны і перасяляліся на новае месца да новых калектываў. А гэта азначала, што на змену родавай абшчыне паступова прыйшла суседска-родавая ці тэрытарыяльная абшчына. Кіраўніцтва абшчынай знаходзілася ў руках патрыярхальнай знаці. Яна выкарыстоўвала сваё прывеліяванае становішча ў грамадстве і хутка багацела. У сувязі з пачаткам войнаў пачало фарміравацца патрыярхальнае рабства.

5. Жыццё першабытных людзей праходзіла ў жорсткай барацьбе за існаванне. Чалавеку не хапала ведаў, каб зразумець і растлумачыць навакольны свет. Многія з’явы і падзеі ўспрымаліся ім у фантастычным выглядзе, вельмі далёкім ад рэчаіснасці. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў такіх ранніх відах рэлігійных уяўленняў, як татэмізм, фетышызм, анімізм і магія.

Татэмізм – сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей і так званым “татэмам” – пэўным відам жывёл. Татэмізм пазней адлюстраваўся ў некаторых міфах, казках, абрадах беларусаў, напрыклад у абрадзе пераапранання ў казу ці мядзведзя ў час калядавання.

Фетышызм – культ неадушаўлённых прадметаў, надзеленых звышнатуральнымі ўласцівасцямі. Фетышызм пазней стаў адным з элементаў сусветных рэлігій. У хрысціян, напрыклад, ён знайшоў адлюстраванне ў веры ў звышнатуральныя ўласцівасці крыжа.

Анімізм – вера ў існаванне душ і духаў. Найбольш пашыранымі ўяўленнямі анімізму былі духі прыроды (палявік, вадзянік, лясун) і хатнія духі (дамавік, кутнік).

Магія – вера ў здольнасць чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды.

Першабытныя людзі, каб прыцягнуць на свой бок сілы прыроды, выконвалі розныя абрады. Так, на ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства ўзнік культ агню. З пераходам да вытворчай гаспадаркі на першае месца ў земляробаў выходзіць культ сонца, у жывёлаводаў – культ каня і іншай хатняй жывёлы. На стадыі распаду родавага ладу найбольш пашыранымі з культаў першабытных людзей быў культ продкаў, які быў звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду. У гэтым кульце знайшлі адлюстраванне і татэмічныя ўяўленні першабытных людзей, калі ўшаноўваліся татэмы, якія лічыліся першапродкамі чалавека.

Важнае месца ў жыцці першабытных людзей займаў пахавальны абрад, які быў звязаны з верай чалавека ў замагільнае жыццё і страхам перад смерцю. На Беларусі існавалі два асноўныя віды пахавання памерлых. Першы – трупапалажэнне (інгумацыя), калі цела змяшчалася ў неглыбокую яму, закопвалася ў грунт. Другі – трупаспаленне (крэмацыя), калі цела спальвалі на агні, які лічыўся свяшчэннай сілай. На магіле памерлага часам наладжвалася трызна – урачысты абрад у выглядзе гульні ці спаборніцтва.

Разам са з’яўленнем рэлігійных уяўленняў чалавека ўзнікла і першабытнае мастацтва. Некаторыя вучоныя лічаць, што мастацтва ўзнікла з магічных абрадаў, якія былі звязаны найперш з паляваннем. Так, мужчыны перад паляваннем на зямлі малявалі выяву жывёлы, якую хацелі забіць, цэліліся ў яе і выконвалі вакол малюнка рытуальны танец, імітуючы ў ім рухі паляўнічага. Усе гэтыя дзеянні, на думку першабытных людзей, павінны былі забяспечыць ім удалае паляванне. Так ці інакш у помніках мастацтва адлюстроўваліся старажытныя ўяўленні людзей аб навакольным асяроддзі.

Самыя раннія помнікі мастацтва ўзніклі яшчэ ў палеаліце. Шырока вядомыя на многіх палеалітычных стаянках Еўропы вырабленыя з косці фігуркі жанчын – палеалітычныя Венеры. Адна такая змайстраваная з біўня маманта статуэтка знойдзена непадалёку ад тэрыторыі Беларусі на стаянцы Елісеевічы ў Бранскай вобласці. Статуэтка жанчыны – гэта выява мацярынскіх продкаў, сімвал адзінства і кроўнай сувязі членаў рода. Старажытныя жыхары тых жа Елісеевіч у магічных мэтах выкарыстоўвалі так званыя чурынгі – пласціны з біўняў маманта, аздобленыя геаметрычным арнаментам. На жаль, у самой Беларусі палеалітычнае мастацтва прадстаўлена слаба. У Юравічах знойдзена пласціна з біўня маманта, на якой каменным разцом нанесены арнамент, які нагадвае рыбную луску. На мезалітычных стаянках Беларусі амаль не маецца знаходак з камня і косці. Толькі пад Смаргонню знойдзены масіўны выраб з рогу, пакрыты нарэзкавым і кропкавым узорам.

У неалітычную эпоху змест мастацтва становіцца больш шырэйшы, а формы больш разнастайныя. Мяркуючы па касцяных фігурках, у эпоху неаліта ўшаноўваліся лось, качка, чапля, змяя. У неаліце пашыраюцца выявы антрапаморфных істот. Такая выява знойдзена на адной пасудзіне з паселішча Юравічы – кампазіцыя “мужчына з качкай”. Майстэрства старажытных скульптараў выявілася ў антрапаморфных выявах з Асаўца (драўляны і касцяны ідалы). Калі ў мастацтве палеаліту антрапаморфныя выявы прысвечаны пераважна жанчынам, то ў неаліце сустракаюцца толькі мужчынскія выявы.

Важным элементам першабытнага мастацтва з’яўляецца арнаментацыя посуду – адбіткі грабенчатага і лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі. З распаўсюджаннем земляробства і жывёлагадоўлі ўзнікла сонечная сімволіка – так званыя салярныя знакі (круг, крыж, зорка).

Значную ўвагу першабытныя людзі ўдзялялі аздабленню сваёй вопраткі і цела. Для гэтага служылі каралі-падвескі з зубоў жывёл, касцяныя пласцінкі, трубачкі, хрыбеты рыб. Асабліва звяртаюць увагу бурштынавыя ўпрыгожанні, якія на Беларусі пачалі распаўсюджвацца з канца неаліту. Новым крокам у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве быў выраб упрыгожанняў з медзі і бронзы. Сярод іх трэба назваць шыйныя грыўні, фібулы (шпількі). Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі-лунніцы, якія нагадвалі сярпок Месяца. Найбольшую колькасць такіх упрыгожанняў археолагі знайшлі каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне. З музычных інструментаў вядомы свістулькі з птушыных костак, казіныя ражкі, бубны. На паасобных гарадзішчах Беларусі знойдзены гліняныя прасліцы, пакрытыя знакамі, якія не адносяцца да арнаментаў. Магчыма, у дадзеным выпадку прадстаўлены нейкія зачаткавыя формы пісьма.

Такім чынам, мастацтва ўзнікла ў глыбокай старажытнасці, адначасова з рэлігійнымі ўяўленнямі. У такім выпадку гісторыкі гавораць аб сінкрэтычнасці першабытнай культуры.

studfiles.net

Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі

Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі

2. План:

1.Пранікненне людзей на тэрыторыю Беларусі. Перыядызацыя першабытнай гісторыі 2. Каменны век 3. Бронзавы век. Рассяленне індаеўрапейцаў 4. Жалезны век 5. Рэлігійныя вераванні і мастацтва

3. 1. Пранікненне людзей на тэрыторыю Беларусі. Перыядызацыя першабытнай гісторыі

Першыя спробы людзей пранікнуць на тэрыторыю Беларусі – 35 тыс. г. назад. Людзей таго часу называлі краманьёнцамі. Халодны клімат быў абумоўлены знаходжаннем на Беларусі ледавіка. Ледавік – лёд таўшчынёй 2 км, які пакрываў зямную паверхню. Краманьёнец

4. Людзі рассялялісь на поўдні Беларусі. Самыя старажытныя паселішчы (стаянкі):

26 тыс. г. назад – каля в. Юравічы на р. Прыпяць 23 тыс. г. назад – каля в. Бердыж на р. Сож

5. Адна з асноўных жывёл, на якую палявалі – мамант. Яго косткі, іклы, чэрапы выкарыстоўвалі пры пабудове жылля, падобнага на шалаш – будан.

Перыядызацыя першабытнага ладу Агульнагістарычная Археалагічная Першабытны чалавечы статак. Мацярынская родавая абшчына Каменны век 35 – 3 тыс.г. да н.э. Бацькоўская родавая абшчына Бронзавы век 2е – пач. 1-га тыс. да н.э. Суседска-родавая абшчына Жалезны век з VII ст. да н.э.

7. 2.Каменны век ( 35-3 тыс. да н.э.)

Спажывецкая (прысвойваючая) гаспадарка – від гаспадаркі, калі чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Заняткі Галоўныя Паляванне Збіральніцтва Насарогі, маманты, алені,мядзведзі Карані, клубні, арэхі,ягады, грыбы Востраканечнікі, нажы, дзіды,сякеры Палка-капалка, вострыя камяні Дадатковыя Рыбалоўства Бортніцтва Збор мёду дзікіх пчол Вуда, гарпун, сеткі, кручкіПрыкладна 13-11 тыс. г. да н.э. – адыход апошняга ледавіка, пацяпленне, паступовы пераход да аселага жыцця. Новыя вынаходніцтвы: • Лук і стрэлы Свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры Каменная зерняцёрка Чаўны (лодкі) • Ганчарства • Ткацтва Асноўны матэрыял для вырабу прылад працы – крэмень. Яго здабывалі ў шахтах, якія знойдзены каля п.Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

9. 3. Бронзавы век (2 е- пач. 1га тыс. да н.э.)

Сыравіна для выплаўкі бронзы (медзь і волава ) траплялі на Беларусь з Прыкарпацця, Каўказа. 2,5 -1,8 тыс.г. да н. э. – пераход да вытворчай гаспадаркі. Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі самі рабілі тое, што неабходна для жыцця. Такім чынам адбываецца так званая неалітычная рэвалюцыя. Спыжывецкая гаспадарка Вытворчая гаспадарка Паляванне Жывёлагадоўля Збіральніцтва Земляробства Першая прыручаная жывёла – сабака Хатнія жывёлы – свінні, коні, буйная рагатая жывёла

10. Узнікненне і развіццё земляробства

Матычнае Падсечна -агнявое Ворыўнае Матыка Барана-сукаватка Рала Узрастанне ролі мужчынскай працы прыводзіць да змены мацярынскага роду (матыярхат) бацькоускім (патрыярхат) – парадак жыцця, пры якім роднасць лічылася па мужчынскай лініі.

11. Рассяленне індаеўрапейцаў

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі пранікаюць індаеўрапейцы - плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў з Малой Азіі. У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання іх з мясцвым насельніцтвам узніклі германцы, славяне, балты. Балцкія плямёны на рубяжы 3-2 тыс. да н. э. Пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.4. Жалезны век (з VIIст. да н.э.) Людзі навучыліся здабываць жалезную (балотную) руду. У печах – домніцах выплаўлялі крычнае жалеза. Радавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новыя землі, а таксама змешвання прышлых земляробаў і жывёлаводаў з мясцовым насельніцтвам, пачынае ператварацца ў суседска-родавую. Суседска –родавая абшчына – аб`яднанне не толькі родзічаў, але і суседзяў, якія жылі на некалькіх блізка размешчаных паселішчах. Удасканаленне прылад працы з’яўленне лішкаў прадуктаў маёмасная няроўнасць сутычкі паміж плямёнамі будаўніцтва ўмацаваных паселішч – гарадзішч. Гарадзішча жалезнага веку5. Рэлігійныя вераванні і мастацтва Немагчымасць растлумачыць прыродныя з’явы вера людзей у надзвычайныя сілы прыроды рэлігія: 1. Анімізм – вера ў існаванне душы, духаў. 2. Фетышызм – вера ў звышнатуральныя магчымасці неадушаўлёных прадметаў. 3. Татэмізм – вера ў звышнатуральную сувязь людзей і жывёл ці раслін. 4. Магія – вера ў магчымасць чалавека ўплываць на людзей, жывёл, прыроду. Людзі пакланяліся сонцу, агню, камяням, вужам; пакінулі пасля сябе курганы – насыпы на месцы пахавання родзічаў; складалі міфы. Драўляны ідал

14. Першымі помнікамі мастацтва сталі :

Лунніцы – жаночыя падвескі Арнамент на гліняным посудзе Статуэткі з косці, гліны Першымі музычнымі інструментамі сталі бубны і дудкі. Фібулы – шпількі для адзення

15. Зрабіце тэст па тэме

en.ppt-online.org